https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 345 тыс. дзяцей аздаравіліся ў лагерах і санаторыях Беларусі гэтым летам


Аб гэтым расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі ў час прэс-канферэнцыі "Вынікі летняга аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва".
"Попыт на аздараўленне ў беларускіх здраўніцах у гэтым годзе перавышаў прапанаванне. Разам з тым забяспечылі пуцёўкамі ўсіх жадаючых і маючых патрэбу дзяцей. На правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі з бюджэту было выдзелена больш за Br46 млн. Гэтыя сродкі далі магчымасць аздаравіць больш за 345 тыс. дзяцей. Па сутнасці, выйшлі на ўзровень 2019 года", - расказаў дырэктар.

Ён таксама адзначыў, што па некаторых катэгорыях дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, удалося перавысіць планавыя паказчыкі. Так, першапачаткова ў здраўніцы планавалі накіраваць 4500 дзяцей-інвалідаў, аднак на адпачынак накіраваліся 4800 хлопчыкаў і дзяўчынак. Таксама аздаравіліся 11 тыс. дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У Беларусі гэтым летам функцыянавала 5809 лагераў розных тыпаў. На захаванне і ўмацаванне інфраструктуры лагераў і іх падрыхтоўку да работы летам, паводле папярэдніх даных, было затрачана больш за Br12 млн з розных крыніц фінансавання.

27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:341
 
Ключевые слова:
Летний отдых Детский лагерь Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме