"На гэтыя мэты цэнтру выдзелена звыш Br1,7 млн. Плануем аздаравіць больш як 67 тыс. дзяцей. Дзённы лагер будзе не меншы за 6 сутак. Плануецца работа стацыянарных кругласутачных лагераў. У бягучым годзе значна задзейнічалі ўстановы, якія могуць працаваць у круглагадовым рэжыме. Больш як 500 дзяцей аздаровяцца ў іх у міжсезонныя канікулы. У мінулым годзе гэта лічба складала ўсяго 100 чалавек. Будзем развіваць гэту практыку", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.
Ён падкрэсліў, што санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей ад 3 да 18 гадоў з`яўляецца прыярытэтным напрамкам работы цэнтра. Таму традыцыйна каля 80 працэнтаў ад агульнай сумы выдзеленых дзяржавай сродкаў накіроўваецца на рэалізацыю льгот для гэтай катэгорыі. Усяго па выніках года санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пройдуць 720 тыс. дзяцей.
У тым ліку ў поўным аб`ёме задаволена патрэбнасць у летнім аздараўленні ўсіх маючых патрэбу і жадаючых адпачыць дзяцей у лагерах розных тыпаў.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям з забруджаных радыенуклідамі тэрыторый - яны накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры, санаторыі, дзіцячыя аддзяленні ў санаторыях для дарослых, у тым ліку па праграме Саюзнай дзяржавы - на чарнаморскае ўзбярэжжа.
16 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА