https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У БДУ стартаваў курс маладога байца


Гэты праект уяўляе сабой вучэбна-палявыя зборы для актывістаў Моладзевага атрада аховы правапарадку (МААП) БРСМ БДУ на базе вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС ва Уруччы.
Мэта праекта — дапамога і садзейнічанне праваахоўным органам у забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі. Восем найбольш падрыхтаваных і матываваных студэнтаў з ліку ўдзельнікаў МААП праходзяць навучанне навыкам дзейнасці Унутраных войскаў.

Атрад вядзе работу па трох асноўных напрамках: функцыі і спецыфіка МУС, МНС і Таварыства ратавання на водах. Байцы займаюцца патруляваннем вуліц сумесна з патрульна-паставой службай Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў; наглядам, інспектаваннем і абслугоўваннем сацыяльна неабароненых пластоў насельніцтва пад кіраўніцтвам інспектараў РАНС; абыходам пляжаў і месцаў адпачынку для павышэння бяспекі вольнага часу грамадзян.

У праграму збораў таксама ўключаны тэарэтычныя заняткі па асновах дзейнасці Унутраных войскаў і патрульна-паставой службы, адміністрацыйна-дэліктным і крымінальным праве, этыцы і культуры стасункаў органаў правапарадку. У час практычных семінараў студэнты адпрацоўваюць прыёмы абароны і самаабароны, навыкі рукапашнага бою, вучацца выкарыстоўваць спецыяльныя сродкі пры рабоце з правапарушальнікамі.

Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў МААП падзяліўся трэцякурснік факультэта міжнародных адносін Максім Аскерка: «Навучанне праходзіць кожны дзень на працягу шасці-сямі гадзін. Больш за ўсё падабаюцца заняткі за магчымасць падняць узровень сваёй фізічнай падрыхтоўкі і паглыбіць веды ў галіне заканадаўства. Курс дазваляе пашырыць кампетэнцыі, якія не толькі нясуць грамадскае дабро, але і будуць карыснымі ў паўсядзённым жыцці. Сярод іх прававая пісьменнасць, самадысцыпліна, пачуццё справядлівасці і ўменне прадухіляць канфлікты».

Адзначым, у будучым таксама плануецца прадоўжыць навучанне студэнцкага актыву на базе вайсковай часці 3214. На думку сакратара БРСМ БДУ Аляксея Пікуса, гэты вопыт здольны якасна павысіць узровень і эфектыўнасць работы МААП.

Надзея Нікалаева
Звязда, 23 жніўня 2023
 
Дата публикации:23.08.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:108
 
Ключевые слова:
БРСМ Учебно-тренировочные сборы Гражданский правопорядок Белорусский государственный университет Уручча
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме