https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міхаіл Мясніковіч павіншаваў вучняў і настаўнікаў магілёўскай гімназіі №3


Паветраныя шары, прыгожыя хлопчыкі і дзяўчынкі з букетамі руж і хрызантэм у руках - святочны настрой адчуваўся ў кожным куточку Магілёва.
Дзень ведаў шматлікія прадстаўнікі беларускага ўрада і парламента сустрэлі ў коле педагогаў і вучняў сваіх школ. Але старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч змяніў традыцыі і пабываў на ўрачыстай лінейцы ў магілёўскай гімназіі №3.

Гэта адно са старэйшых устаноў адукацыі горада з вялікімі і даўнімі традыцыямі. З яе сценаў выйшлі сусветна вядомыя людзі - мастак Павел Масленікаў, акадэмік і даследчык Арктыкі Ота Шмідт,  прафесар медыцыны Іерафей Касценіч і іншыя. Гімназія і зараз трымае высокія пазіцыі, тут вучыцца шмат пераможцаў рознага ўзроўню Алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў.

- У краіне робіцца ўсё для таго, каб стварыць камфортныя ўмовы для рэалізацыі магчымасцяў падрастаючага пакалення, - адзначыў у сваёй віншавальнай прамове старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. - Толькі разам мясцовая ўлада, школа, сям`я здольны вырашыць пытанні выхавання годных грамадзян сваёй краіны.

Са словамі "каб дзеці атрымоўвалі веды на сучасным узроўні" Міхаіл Мясніковіч перадаў дырэктару гімназіі сертыфікат на інтэрактыўную  дошку.

Высокаму госцю арганізавалі экскурсію па навучальнай установе, прадэманстравалі клас Канфуцыя, дзе вядзецца паглыбленае вывучэнне кітайскай мовы. А першакласнікі атрымалі з рук спікера беларускага парламента кнігі-падарункі.

 - Той прыўзняты і ўзнёслы настрой, які пануе на такога роду мерапрыемствах, заўсёды кранае, - падзяліўся эмоцыямі Міхаіл Мясніковіч. - Прымераеш гэта ўсё на сваё жыццё, на свой лёс. Гэта вельмі добрыя хваляванні, не абыякавыя. Я планаваў на  Дзень ведаў быць у сваёй роднай школе на малой радзіме ў Снове. Але ў сувязі з тым, што ў Магілёве 10-12 кастрычніка запланавана правядзенне V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і трэба сачыць за падрыхтоўкай знакавых яго аб`ектаў, я прыехаў сюды. А ў сваю школу накіраваў тэлеграму з віншаваннямі з Днём ведаў.  

Пасля школьнай лінейкі старшыня Савета Рэспублікі  прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці музея Бялыніцкага-Бірулі, які знаходзіўся на рамонце доўгіх 5 гадоў. За гэты час цалкам змянілася унутраная прастора музея, яе сучаснае начынне дасць магчымасць праводзіць тут выставы сусветнага ўзроўню. Напрыклад, падчас правядзення Форума рэгіёнаў тут будуць экспанавацца карціны з фондаў Трацякоўскай галерэі.

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся таксама з выкладчыкамі і студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, у сценах якога рэалізуецца мадэль "універсітэт 3.0" - створана навуковае асяроддзе, якое дазваляе рыхтаваць рыначнаарыентаваных спецыялістаў. Яны здольныя рэалізаваць свой патэнцыял, падрыхтаваць прадукт і знайсці для яго спажыўца на рынку ў адпаведнасці з ланцужком " адукацыя-навука-інавацыі-вытворчасць-камерцыялізацыя." Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь таксама азнаёміўся з ходам рамонтных работ ў Палацы культуры вобласці, дзе адбудзецца пленарнае пасяджэнне Форума рэгіёнаў. 

- Гэта вельмі адказнае мерапрыемства, у Беларусі яно ўпершыню праходзіць на рэгіянальнай пляцоўцы, - адзначыў кіраўнік беларускага парламента. - У ім будуць задзейнічаны ўсе рэгіёны Беларусі і Мінск. Плануюцца рознага кшталту мерапрыемствы,  шоу сучаснай беларускай тэхнікі, шмат чаго іншага. Гэта будзе сапраўднае свята рэгіёнаў, сюды завітаюць прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў, прадстаўнікі бізнесу. На падставе тых матэрыялаў, якімі я ўжо валодаю, нашы прадпрыемствы, бізнесмены заключаць экспартных кантрактаў з расійскімі партнёрамі на суму каля 500 мільёнаў долараў. Гэта значна болей, чым было ў папярэднія гады. Вельмі актыўна вядуць сябе нашы Саветы дэпутатаў, ёсць жаданне і імкненне расійскіх калег з глыбінкі прыехаць і паглядзець на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Плануецца традыцыйны ўдзел у мерапрыемстве кіраўнікоў дзяржаў - Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гэта вельмі адказна і карысна як для структур улады, так і для насельніцтва.

Нэлі Зігуля
Звязда, 1 верасня 2018
 
Дата публикации:01.09.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:745
 
Ключевые слова:
День знаний Магілёў Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме