https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Успрыманне асаблівых дзяцей, якія наведваюць групы інтэграванага навучання і выхавання ў дзіцячых садах, з боку бацькоў іншых дзяцей дашкольнага ўзросту змянілася ў станоўчы бок, аднак па-ранейшаму важна прывіваць грамадству інклюзіўную культуру


Такім меркаваннем падзялілася намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальніца упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Паводле слоў Альбіны Давідовіч, цяпер дзяржавай ствараюцца ўмовы, каб як мага больш дзяцей з інваліднасцю дашкольнага і школьнага ўзросту атрымлівалі адукацыю ў крокавай даступнасці. Каб такія дзеці маглі наведваць бліжэйшую ўстанову адукацыі (дзіцячы сад або школу), вядзецца актыўная работа, у тым ліку па стварэнні даступнага асяроддзя.

Гаворачы аб прыняцці дзяцей з асаблівасцямі ў дзіцячых садах і школах, Альбіна Давідовіч адзначыла, што пралангаваныя сацыялагічныя даследаванні паказалі, што за апошнія гады сітуацыя палепшылася.

"Што датычыцца дашкольнай адукацыі, то 28 гадоў таму, калі мы толькі пачыналі гэту работу, не ўсе бацькі звычайных дзяцей спакойна ўспрымалі той факт, што асаблівае дзіця прыходзіць у групу дзіцячага сада. Прыняцце асаблівага дзіцяці не заўсёды проста давалася ў першую чаргу бацькам дзяцей дашкольнага ўзросту. Цяпер сітуацыя змянілася ў лепшы бок", - адзначыла яна.

Разам з тым, паводле слоў намесніцы начальніка галоўнага ўпраўлення, вельмі важна прадаўжаць выхоўваць інклюзіўную культуру ў грамадстве.

"Цяпер у нас праводзіцца вельмі шмат мерапрыемстваў. За апошнія два-тры гады Міністэрства адукацыі правяло мноства сустрэч з грамадскімі арганізацыямі, атрымала ад іх неабходную інфармацыю аб тым, з якімі праблемамі і цяжкасцямі яны сутыкаюцца, якія ўмовы неабходна ствараць такім дзецям ва ўстановах адукацыі", - падкрэсліла яна.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагадала, што ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі замацаваны прынцып інклюзіі, і гэта стала адным з важнейшых дасягненняў нацыянальнай заканадаўчай сістэмы ў сферы адукацыі. Хаця практыка інтэграванага навучання і выхавання ў рэспубліцы развіваецца ўжо 28 гадоў, заканадаўчае замацаванне гэтага прынцыпу стала чарговай ступенню.

Альбіна Давідовіч лічыць, што сёння важна рыхтаваць педагагічных работнікаў да работы з дзецьмі з інваліднасцю. Тым больш што колькасць такіх дзяцей расце, а значыць, ва ўстановах адукацыі іх становіцца ўсё больш.

"Напрыклад, у разы павялічваецца колькасць дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра. Гэта патрабуе пастаяннага ўдасканалення прафесійных кампетэнцый нашых выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і настаўнікаў-прадметнікаў. Яны павінны прыйсці ў групу або клас і ўмець працаваць з любым дзіцяці", - упэўнена яна.

1 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Инвалиды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме