https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 15 тыс. дзяцей наведваюць у дзіцячых садах дадатковыя заняткі на платнай аснове


У Беларусі налічваецца 4070 устаноў дашкольнай адукацыі, у тым ліку 9 устаноў прыватнай формы ўласнасці.
У гэтым годзе дзіцячыя сады наведваюць 398,7 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, паведаміў журналістам перад пасяджэннем калегіі Міністэрства адукацыі кіраўнік ведамства Сяргей Маскевіч.

Паводле слоў міністра, у адпаведнасці з патрабаваннямі бацькоў цяпер у краіне працуюць 117 дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці, 87 санаторных, 49 спецыяльных дашкольных устаноў, 1003 вучэбна-педагагічныя комплексы "дзіцячы сад - школа". Асабліва запатрабаваны новыя формы арганізацыі дашкольнай адукацыі на платнай аснове. Іх наведваюць 15 тыс. дзяцей, арганізаваны групы эстэтычнага і фізкультурна-аздараўленчага напрамкаў, для вывучэння замежных моў і інш.

Таксама Сяргей Маскевіч расказаў, што ў кожным рэгіёне забяспечаны падвоз 10 тыс. 500 выхаванцаў да дашкольных устаноў. У Гродне, Гомелі, Мінску ў мікрараёнах-новабудоўлях арганізаваны спецыяльныя маршруты "Малышок", "Дашкалёнак" для падвозу бацькоў і дзяцей у ранішні і вячэрні час да дашкольных устаноў і назад.

6 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2013
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:2111
 
Ключевые слова:
Дошкольное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме