https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяцей Мінска 1 верасня сустрэнуць 241 установа агульнай і 442 дашкольнай адукацыі


Аб рабоце па комплекснай падрыхтоўцы да новага навучальнага года на прэс-канферэнцыі расказаў намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч.
У новым навучальным годзе адукацыйны працэс у Мінску будзе арганізаваны ў 241 установе агульнай сярэдняй адукацыі, будуць працаваць 442 дзіцячыя сады (без уліку спецыяльных устаноў адукацыі і ўстаноў ведамаснай падпарадкаванасці). 

Да 1 верасня ў Заводскім раёне Мінска пасля капітальнага рамонту будзе адкрыта сярэдняя школа нумар 210, дзе, паводле слоў Глеба Лаўрыновіча, да 1 жніўня будуць цалкам завершаны рамонтныя работы. "У гэтай школе быў праведзены комплексны рамонт: заменены аконныя блокі, дзвярныя праёмы, цалкам адрамантаваны фасад і дах будынка. Таксама праведзены рамонт спартыўнага ядра - стадыёна. Заменена ўся вучэбная мэбля і школьнае абсталяванне. Школа цалкам мадэрнізавана", - адзначыў Глеб Лаўрыновіч.

Абнаўляецца ў рамках капітальнага рамонту гімназія нумар 146 у Маскоўскім раёне горада. Рамонтныя работы ва ўстанове адукацыі будуць завершаны ў снежні, для школьнікаў яе адкрыюць у трэцяй вучэбнай чвэрці.

Глеб Лаўрыновіч падкрэсліў, што новых школ у Мінску ў бліжэйшы час адкрыта не будзе. Установа адукацыі на 1020 месцаў з`явіцца ў сталічным мікрараёне Лебядзіны ў 2024 годзе.

"Калі гаварыць аб дашкольных установах адукацыі, у бягучым годзе ў горадзе запланавана будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю чатырох дзіцячых садоў. Адзін дзіцячы сад ужо ўведзены ў эксплуатацыю ў Заводскім раёне, адкрыццё прымеркавалі да Дня Незалежнасці. Тры дзіцячыя сады будуць уведзены ў эксплуатацыю да канца бягучага года ў Брылевічах Маскоўскага раёна, Навінках Цэнтральнага раёна і ў Сокале Кастрычніцкага раёна. За кошт уводу ў эксплуатацыю гэтых дзіцячых садоў колькасць месцаў у дашкольных установах адукацыі сталіцы павялічыцца прыкладна на тысячу", - дадаў намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч.

Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года асноўная ўвага ўдзяляецца забеспячэнню ўмоў бяспечнага знаходжання навучэнцаў. Вядзецца работа па ўмацаванні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, паляпшэнні ўмоў працы работнікаў і дзейнасці навучэнцаў. Добраўпарадкоўваюцца прылеглыя да ўстаноў адукацыі тэрыторыі і стадыёны.

21 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Учебный год Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме