https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літаратурная вечарына, прысвечаная Яўгеніі Янішчыц, «Мелодыя сэрца» пройдзе ў БДУ


Гасцей чакаюць 20 лістапада на філалагічным факультэце. Пачатак а 16-й гадзіне. Акцыя прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Уваход вольны для ўсіх жадаючых.
Яўгенія Янішчыц (1948–1988) — беларуская паэтка і празаік. Яе імя хутка атрымала вядомасць, а творы друкаваліся не толькі ў беларускіх газетах, часопісах і калектыўных зборніках, але і ў такіх цэнтральных выданнях, як «Маладая гвардыя», «Дружба народаў», «Літаратурная газета», «Праўда», а таксама перакладаліся за мяжой. Для вершаў паэткі характэрны разважанні пра жыццё, родны край, гераічнае мінулае і сучаснасць. Таксама часта ўзнімаюцца тэмы сяброўства, кахання і мацярынства. Візітнай карткай і кульмінацыяй яе творчасці з’яўляецца верш «Ты паклiч мяне, пазавi...».

Удзельнікаў сустрэчы чакае творчы вечар, дзе кожны жадаючы зможа прадэкламаваць любімы верш з творчасці Яўгеніі Янішчыц, а літаратары-пачаткоўцы прадставяць уласныя творы або прачытаюць паэзію іншых аўтараў. Запрошаным госцем мерапрыемства стане зямлячка паэткі Любоў Крыльчук. Яна раскажа пра роднае Палессе, пазнаёміць з унікальнымі фактамі і матэрыяламі пра творчасць Яўгеніі Янішчыц. Акрамя таго, перад гасцямі сустрэчы выступяць члены Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Эксперты падзеляцца сваім бачаннем твораў, прапануюць тэмы і надзённыя пытанні для творчай палемікі.

Прадугледжваецца, што такія літаратурныя сустрэчы будуць праводзіцца на рэгулярнай аснове. Яны дазволяць папулярызаваць творчасць вядомых аўтараў сярод моладзі, пашырыць магчымасці для самарэалізацыі студэнтаў, будуць садзейнічаць развіццю іх літаратурнага і мастацкага густу і ўцягненню ў чытацкую дзейнасць.

Арганізатарам акцыі выступае клуб аматараў мастацкага слова «КЛУмБА» БДУ. Клуб функцыянуе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Ён з’яўляецца пляцоўкай для дыскусій і сустрэч навучэнскай моладзі з вядомымі пісьменнікамі і творчымі людзьмі, а таксама для правядзення літаратурных вечарын, лекцый, круглых сталоў і майстар-класаў. Удзельнікам клуба можа стаць любы студэнт, магістрант і аспірант ВНУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 17 лістапада 2023
 
Дата публикации:17.11.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:285
 
Ключевые слова:
Филология Литература Яўгенія Янішчыц Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме