https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр адукацыі расставіў кропкі над i ў пытанні працы прыватных школ у Беларусі


Патрабаванні, што прад’яўляюцца да школ, даволі жорсткія, але яны справядлівыя і тычацца устаноў любой формы ўласнасці. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у праекце «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе «Мінск-Навіны».
Па словах міністра, ужо ўступіў у сілу закон «Аб ліцэнзаванні ў частцы адукацыі», і з 14 лістапада пачаты прыём дакументаў на атрыманне ліцэнзій. Таму любая ўстанова адукацыі незалежна ад формы ўласнасці абавязана атрымаць ліцэнзію да канца снежня 2022 года. Для гэтага трэба выканаць строга вызначаны законам пералік даліцэнзійных патрабаванняў і падаць адпаведны камплект дакументаў. Іванец адзначыў, што яны ўжо пададзеныя цэлым шэрагам устаноў прыватнай формы ўласнасці, прыватных школ.

— Ва ўстаноўленым парадку яны будуць разгледжаны. Безумоўна, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да ўстаноў адукацыі, асабліва да школ, досыць жорсткія, але яны справядлівыя, для ўсіх. І калі дзяржаўныя ўстановы адукацыі іх выконваюць, то і прыватныя павінны працаваць сапраўды ў такіх жа ўмовах, — сказаў А.Іванец. — Таму сёння створаны ўсе ўмовы, каб кожны ўдзельнік гэтага працэсу мог рэалізоўваць адукацыйныя праграмы, якія ён праводзіць у жыццё, а мы, Міністэрства адукацыі, павінны быць абсалютна ўпэўнены, што ўсе адукацыйныя дзяржаўныя стандарты выконваюцца ва ўсіх установах.

Міністр дадаў, што ў гэтым пытанні няма ніякай палітыкі.

— Мы адказваем за дзяцей і павінны разглядзець абсалютна ўсе аспекты. У нас сур’ёзныя патрабаванні да забеспячэння бяспекі ва ўстановах адукацыі ўсіх узроўняў. Гэта таксама пытанні санітарнага стану, харчавання, адукацыйных праграм і стандартаў, падбор педагагічнага складу. У клас, аўдыторыю павінны прыходзіць прафесіяналы, якія маюць адпаведную адукацыю. У прынцыпе, нічога складанага няма, калі працаваць па законе, — падсумаваў А.Іванец.

Звязда, 4 снежня 2022
 
Дата публикации:04.12.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:961
 
Ключевые слова:
Частные школы Лицензия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме