https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зеленакласнікі высадзяць ядлаўцовую алею ў Мінску


Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця сумесна з рэсурсным цэнтрам па зялёных класах сярэдняй школы № 141 Мінска 22 красавіка правядуць экалагічную акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага Дня Зямлі.
Юныя аматары прыроды са школ Заводскага раёна разам з педагогамі будуць высаджваць ядлаўцовую алею, паведамляецца на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ядловец — род вечназялёных іглічных кустоў і дрэў сямейства Кіпарысавыя. Там, дзе пасаджаны ядловец, паветра нашмат чысцей. Па статыстыцы, за суткі адзін гектар ядлоўца выпарае амаль 30 кг фітанцыдаў. Гэтай колькасці дастаткова, каб ачысціць атмасферу ўсяго мікрараёна ў буйным горадзе ад хваробатворных арганізмаў.

Шышкаягадамі ядлоўца сілкуюцца нашы зімовыя птушкі-госці – амялушкі, а ў густых калючых галінах хаваюцца і знаходзяць корм самыя маленькія птушачкі Беларусі — жоўтагаловыя каралькі.

Усяго плануецца высадзіць каля 40 саджанцаў. Зеленакласнікі будуць даглядаць за маладой пасадкай ядлоўца, паліваць, падкормліваць, а таксама зробяць часовае сховішча ад сонца, калі гэта будзе неабходна.

Акцыя пройдзе пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ДП «Зелянбуд Заводскага раёна Мінска».

Дарэчы, ядлаўцовая алея супадае з пачаткам праектаванай экалагічнай сцежкай «Царства жоўтагаловага каралька», якая адкрыецца летам 2022 года. Менавіта ў гэтым лесапарку Мінска выяўленая ўстойлівая папуляцыя жаўтагаловых каралькоў — самых маленькіх птушак не толькі нашай краіны, але і ўсяго кантынента Еўразія.

Звязда, 21 красавіка 2022
 
Дата публикации:21.04.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Экология Озеленение Международный день Земли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме