https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржсімвалы і выкананне гімна будуць абавязковымі атрыбутамі ўрачыстых мерапрыемстваў 1 верасня ў Беларусі


Міністр адукацыі Андрэй Іванец падпісаў загад аб удасканаленні грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.
Дзяржаўныя сімвалы і выкананне гімна будуць абавязковымі атрыбутамі ўсіх урачыстых мерапрыемстваў 1 верасня, прысвечаных Дню ведаў. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская падчас круглага стала «Моладзевая палітыка ў Беларусі: асноўныя напрамкі і прыярытэты».

«Міністрам адукацыі Андрэем Іванцом падпісаны загад аб удасканаленні грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў. У сувязі з гэтым 1 верасня абавязковымі атрыбутамі ўсіх урачыстых мерапрыемстваў у школах, прысвечаных Дню ведаў, будуць дзяржаўныя сімвалы і выкананне гімна. Гэта важны кампанент патрыятычнага выхавання. У прыватнасці, цяпер мы бачылі гэта ў нашых аздараўленчых лагерах пры адкрыцці новых змен, пры правядзенні іншых урачыстых мерапрыемстваў. Акрамя таго, мы актыўна працуем сумесна з МУС, Міністэрствам абароны на павелічэнне колькасці ваенна-патрыятычных клубаў на базе воінскіх часцей і іншых устаноў. Моладзь актыўна адгукаецца на такую форму работы. Гэта добры зачын для фарміравання патрыятычных якасцей у дзяцей, павагі да нашай гісторыі і службы ва Узброеных Сілах. У гэтым выпадку моладзь бачыць сваю ролю ў абароне сваёй краіны і яе сацыяльна-эканамічным развіцці», — расказала Таццяна Сіманоўская.

Акрамя таго, Міністэрствам адукацыі пашыраны нормы закона «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі». «Праект закона знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў, ён падрыхтаваны да другога чытання. У законе мы ўлічылі нормы, змяненні ў якія ўнёс абноўлены Кодэкс аб адукацыі, што ў сваю чаргу прывяло да падрыхтоўкі больш як 300 нарматыўных актаў па ўсіх напрамках сістэмы адукацыі. Гэтым праектам будзе ўведзены новы напрамак у нашай рабоце — гэта падтрымка моладзевых ініцыятыў. У моладзі і моладзевых арганізацый з’явіцца магчымасць вылучаць праекты і атрымліваць пад іх фінансаванне з боку дзяржавы і такім чынам уносіць свой уклад у развіццё свайго горада, рэгіёна, сельскай мясцовасці і наогул краіны», — праінфармавала прадстаўнік Мінадукацыі.

Паводле яе слоў, цяпер вядзецца работа над укараненнем яшчэ аднаго нарматыўнага акта — гэта ўказ кіраўніка дзяржавы нумар 425. «Ён дазволіць у сферы моладзевай палітыкі атрымліваць да 20 грантаў з прэзідэнцкага фонду. Мы заклікаем моладзь адгукацца — ёсць гранты не толькі ў сферы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, але і ў моладзевай сферы. Любы малады чалавек ці грамадскае аб’яднанне змогуць атрымаць добрую фінансавую падтрымку на рэалізацыю свайго праекта», — склала Таццяна Сіманоўская.

Звязда, 19 жніўня 2022
 
Дата публикации:19.08.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:851
 
Ключевые слова:
Молодёжная политика День знаний Государственный гимн Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме