https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэстыж рабочых спецыяльнасцей расце з году ў год


Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава ў час круглага стала "Пазіцыянаванне і пашырэнне сучасных рабочых прафесій у моладзевым асяроддзі".
"Прэстыж рабочых спецыяльнасцей расце з году ў год. На сённяшні дзень больш за трэць выпускнікоў пасля 9 класа выбірае менавіта гэты напрамак. Колькасць месцаў для паступлення ў бягучым годзе на ўзроўні прафесійна-тэхнічнага навучання складае каля 26,7 тыс., а на ўзроўні сярэдняга спецыяльнага - амаль 39,5 тыс. месцаў. Рабочы з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, спецыяліст з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - гэта чалавек, які заўсёды будзе працаўладкаваны, ён найбольш запатрабаваны практычна ва ўсіх сферах эканомікі. Таму сучасны рабочы не толькі ўмее працаваць на наяўным абсталяванні, але і валодае кампетэнцыямі, якія дазваляюць павышаць кваліфікацыю, асвойваць новыя тэхналогіі. Сёння прафесійную адукацыю выбіраюць розныя катэгорыі выпускнікоў школ, у тым ліку якія былі дастаткова паспяховымі і мелі добрыя ацэнкі, часам нават медалісты выбіраюць рабочыя спецыяльнасці", - адзначыла Ірына Старавойтава.

У Беларусі падрыхтоўку па спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі забяспечваюць больш за 300 устаноў адукацыі, якія знаходзяцца ў розных рэгіёнах краіны.

"Штогод у нас з`яўляюцца ўсё новыя спецыяльнасці. Наконт іх выпускнікі інфармуюцца праз інтэрнэт, праз розныя чаты, сайты, у школах развіваецца экскурсійная дзейнасць, у тым ліку ў шосты школьны дзень, праводзяцца дні адкрытых дзвярэй, якія ўключаюць майстар-класы, прафесійныя пробы. Вельмі важна азнаёміць нашых дзяцей з прадпрыемствамі іх рэгіёнаў. Мы зацікаўлены таксама ў прадаўжэнні рабочых дынастый. Гэта важна для сям`і, пры гэтым з пакалення ў пакаленне перадаецца вопыт і веды", - падкрэсліла намеснік міністра.

Адзначалася, што выпускнікам рабочых спецыяльнасцей абавязкова прадастаўляюцца працоўныя месцы. Акрамя таго, на аднаго такога спецыяліста часта прыпадае па некалькі прапанаванняў. “У бягучым годзе на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі павялічылася колькасць месцаў на медыцынскія, педагагічныя спецыяльнасці, спецыяльнасці сельскай гаспадаркі. Практычна ва ўсіх сферах рэальнай эканомікі запатрабаваны рабочыя спецыяльнасці. Нават пры атрыманні вышэйшай адукацыі сучасны студэнт тэхнічнага профілю імкнецца атрымаць паралельна і рабочую спецыяльнасць. Бо каб стаць добрым інжынерам, трэба валодаць навыкамі эксплуатацыі абсталявання і разумець спецыфіку і структуру прамысловых працэсаў. Гэтыя спецыяльнасці запатрабаваны ўсюды і заўсёды, і ва ўсіх сферах. Таму бацькам і дзецям варта падумаць аб сваёй далейшай адукацыйнай траекторыі. Яна можа быць розная, але самае галоўнае, выбіраючы тую ці іншую спецыяльнасць, важна разумець, што яна застанецца з табой на ўсё жыццё. Тыя кампетэнцыі, якія ты набываеш, павінны быць не толькі запатрабаваны ў цэлым у грамадстве, але і павінны табе падабацца. Гэта тое, што забяспечыць у далейшым тваю сям`ю і тваё жыццё", - сказала на заканчэнне Ірына Старавойтава.

14 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.05.2022
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:990
 
Ключевые слова:
Профессионально-техническое образование Среднее специальное образование Рабочие профессии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме