https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гродна чатыры студэнцкія атрады рэалізуюць працоўны праект на кансервавым заводзе


«У Гродна рэалізуецца абласны працоўны вытворчы праект „ВітамінКа“ на кансервавым заводзе. Да працы прыступілі чатыры атрада колькасцю 70 чалавек. Гэта студэнты і навучэнцы каледжаў Гродна.
Працоўны праект прадугледжвае працу адначасова некалькіх атрадаў тэрмінам на 1,5 месяца. Кансервавы завод быў абраны для рэалізацыі гэтага праекта не выпадкова. Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў плодаагароднінных, фруктовых і ягадных кансерваў, сокаў і пюрэ. А некаторы час таму тут ужо працаваў зводны студэнцкі атрад пад кіраўніцтвам Ірыны Енджаеўскай, якая на працягу многіх гадоў займалася студатрадаўскай дзейнасцю. На кансервавым заводзе хлопцы працуюць у тры змены», — распавяла Наталля Станюкевіч, другі сакратар Гродзенскага абкама ГА «БРСМ».

Яна дадала, што ў 2022 годзе моладзь Гродзенскага рэгіёну ўжо не ў першы раз бярэ ўдзел ва Усебеларускім вытворчым працоўным праекце «Атлант». На зборцы халадзільнага абсталявання працуюць два вытворчыя атрады. «Атрад з 17 чалавек прыступіў да працы на аб’ектах будаўніцтва ў Астраўцы. Статус абласной маладзёжнай будоўлі прысвоены Гродзенскаму абласному клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру, пад які рэканструюецца 3-я Гродзенская бальніца. Будаўнічы студэнцкі атрад у колькасці 24 чалавек ужо прыступіў да працы на аб’екце. Таксама пашырана геаграфія руху студэнцкіх атрадаў у бок Расійскай Федэрацыі. У цяперашні час завяршылі працу чатыры атрады, якія былі працаўладкаваныя ў лагеры „Арляня“ і „Марская хваля“. Накіроўваецца медыцынскі атрад для працы ў Кемераўскую вобласць», — распавяла Наталля Станюкевіч.

Сёння ў Гродзенскай вобласці працуюць больш за 130 атрадаў агульнай колькасцю больш за 2,2 тыс. чалавек. Да працы атрады прыступілі ва ўсіх раёнах рэгіёну. Усяго ж у Гродзенскай вобласці на дадзены момант тэрытарыяльнымі камітэтамі ГА «БРСМ» заключана 396 дагавораў на працаўладкаванне больш за 6,3 тыс. чалавек. Кірунак маладыя людзі выбіраюць па адным з сямі профіляў: сельскагаспадарчаму, будаўнічаму, педагагічнаму, экалагічнаму, медыцынскаму, вытворчаму і сэрвіснаму.

Звязда, 15 ліпеня 2022
 
Дата публикации:15.07.2022
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:821
 
Ключевые слова:
БРСМ Стройотряд Гродна Студенческое движение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме