https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Белстат: зарплата настаўнікаў вырасла амаль на трэць


Зарплата беларускіх настаўнікаў вырасла амаль на трэць. Такая інфармацыя размешчана ў статыстычным аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня настаўніка.
Згодна са статыстычным партрэтам беларускага настаўніка на пачатак 2023/24 навучальнага года, 87,3 працэнта настаўнікаў складаюць жанчыны. У 79,6 працэнта ёсць вышэйшая або першая кваліфікацыйная катэгорыя, 93,2 працэнта маюць вышэйшую адукацыю, а амаль у 70 працэнтаў беларускіх настаўнікаў стаж работы большы за 15 гадоў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата настаўніка ў студзені - жніўні 2024 года склала Br2022,3, што на 28,6 працэнта вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.

4 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2024
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:20
 
Ключевые слова:
Статистика Зарплата Педагоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме