https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Практыка ўвядзення платных пераздач залікаў і экзаменаў адпавядае нацыянальнаму заканадаўству


Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Белдзяржуніверсітэта.
Палажэнне аб платных пераздачах акадэмічных запазычанасцей у БДУ было зацверджана 12 лістапада. "Гэтым скарысталіся некаторыя асобы і арганізацыі, якія не маюць адносін да БДУ, каб справакаваць нездавальненне ў студэнцкім асяроддзі. У сувязі з гэтым лічым мэтазгодным дадаткова растлумачыць прававыя аспекты прынятага рашэння", - сказалі ў ВНУ.

Пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі нумар 99 ад 21 ліпеня 2011 года зацверджаны тыпавыя формы дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама на платнай аснове.

"Цяпер навучанне ўсіх студэнтаў, як на платнай аснове, так і за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, ажыццяўляецца на падставе заключаных дагавораў. Кожны студэнт, жадаючы атрымаць якасную адукацыю, абавязаны выконваць умовы дагавора, у тым ліку добрасумленна і адказна ставіцца да асваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання", - сказалі ў БДУ.

У дагаворах аб падрыхтоўцы спецыялістаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і на платнай аснове ўстаноўлена, што "ліквідацыя акадэмічнай запазычанасці, паўторнае праходжанне бягучай і падагульняючай атэстацыі навучэнцам ажыццяўляюцца за дадатковую плату ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь".

Студэнты прымаюць гэтыя ўмовы, калі падпісваюць дагаворы. Адпаведна, і выкананне гэтых умоў павінна быць абавязковым.

Парадак ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці вызначаны пунктамі 15, 37, 38, 39, 40, 77 Правіл правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры асваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі нумар 53 ад 29 мая 2012 года.

Такім чынам, у Беларусі на заканадаўчым узроўні вызначаны парадак і ўмовы ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Са свайго боку БДУ вельмі занепакоены тэндэнцыяй да зніжэння адказнасці з боку часткі студэнтаў за якасць уласнай адукацыі.

"Нам хацелася б, каб адносіны да атрымання адукацыі станавіліся больш свядомымі. Мы ўпэўнены, што дыплом БДУ для кожнага выпускніка з`яўляецца залогам паспяховага кар`ернага росту і асабістага дабрабыту. Менавіта на гэта накіраваны ўсе намаганні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта", - сказалі ў Белдзяржуніверсітэце.

27 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2015
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1298
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Пересдача Академическая задолженность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме