https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску экіпіроўка школьнікаў малодшых класаў абыдзецца бацькам у суму ад Br170 да Br700, старшакласнікаў - ад Br220 да Br840


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.
У гэтыя сумы ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак (дзелавы і спартыўны), школьныя прылады.

У Мінску з 10 ліпеня па 10 верасня дзіцячае адзенне, абутак, вучнёўскую галантарэю, канцылярскія і папярова-чыставыя тавары ў максімальна пашыраным асартыменце будуць прадаваць 25 арганізацый гандлю, уключаючы 56 магазінаў горада.

Яшчэ 395 арганізацый гандлю харчовай і нехарчовай сеткі рэалізуюць асобныя віды канцылярскіх і папярова-чыставых тавараў для школьнікаў.

Для зручнасці пакупнікоў у магазінах аформлена 75 куткоў для першакласнікаў.

Цяпер прамысловымі прадпрыемствамі рэспублікі прадаўжаецца пастаўка тавараў школьнага асартыменту ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі.

Асноўнымі пастаўшчыкамі тавараў для дзяцей з`яўляюцца 12 прамысловых прадпрыемстваў швейнай галіны, 7 - гарбарна-абутковай, 8 - трыкатажнай, 6 - школьнай скургалантарэі. У гэтым навучальным годзе за парты мінскіх школ сядуць каля 178,7 тыс. вучняў, з іх больш як 23,2 тыс. першакласнікаў.

4 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.07.2016
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1015
 
Ключевые слова:
Школьный базар Экипировка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме