https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лепшыя сумесныя навукова-тэхнічныя праекты маладых вучоных Беларусі і Кітая атрымаюць фінансавую падтрымку


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін на адкрыцці беларуска-кітайскага моладзевага інавацыйнага форуму "Новыя гарызонты-2016" паведаміў, што лепшыя сумесныя навукова-тэхнічныя праекты маладых вучоных Беларусі і Кітая атрымаюць фінансавую падтрымку.

Форум праходзіць адначасова ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і Паўночна-Усходнім універсітэце (Шэньян, Кітай).

У мерапрыемствах форуму ў Мінску ўдзельнічае звыш 200 спецыялістаў і студэнтаў са сталічных і рэгіянальных універсітэтаў.

Столькі ж удзельнікаў зарэгістравалася і ў Паўночна-Усходнім універсітэце.

Аляксандр Шумілін адзначыў, што на 2016-2017 гады падрыхтаваны і зацверджаны пералік з 25 сумесных беларуска-кітайскіх навуковых і навукова-тэхнічных праектаў.

"Пералік з`яўляецца адкрытым, мы дамовіліся аб магчымасці зацвярджэння дадатковых сумесных навукова-тэхнічных праектаў. Таму запрашаю маладых вучоных Беларусі і Кітая актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе і накіроўваць свае прапановы па сумесных навукова-тэхнічных праектах, лепшыя з якіх атрымаюць фінансавую падтрымку для іх рэалізацыі", - сказаў старшыня ДКНТ.

У час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Міністэрства навукі і тэхнікі КНР падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне сумеснага фінансавання беларуска-кітайскіх навуковых і навукова-тэхнічных праектаў.

Гэта дасць магчымасць Міністэрству навукі і тэхнікі Кітая фінансаваць непасрэдна сумесныя беларуска-кітайскія навукова-тэхнічныя праекты. Беларуска-кітайскі моладзевы інавацыйны форум "Новыя гарызонты-2016" праходзіць 29-30 лістапада.

Яго арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

29 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.11.2016
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1320
 
Ключевые слова:
Форум Инновации Беларусь-Китай Научно-технический проект
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме