https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства адукацыі Беларусі звяртаецца да бацькоў з просьбай не ствараць ажыятаж вакол падрыхтоўкі да школьнага сезона


Аб гэтым заявіў 20 жніўня намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч, наведваючы магазіны Мінска і сталічнага рэгіёна і знаёмячыся з арганізацыяй гандлю школьнымі таварамі.
"Мы звяртаемся да бацькоў і просім не ствараць ажыятаж, таму што якога-небудзь дэфіцыту няма. Спакойна купляем, адзяваем, рыхтуем вучняў да школы", - сказаў Васіль Будкевіч.

Паводле яго слоў, Мінадукацыі па-ранейшаму падтрымлівае дзелавы стыль адзення для школьнікаў. "Мы лічым, што цяпер вучыць і выхоўвае не толькі настаўнік, не толькі вучэбныя прадметы, але і тое адзенне, якое носяць нашы дзеці. Яно павінна быць зручнае, камфортнае, адпавядаць усім сучасным патрабаванням. Тое, што сёння так шырока прадстаўлена прадукцыя менавіта беларускіх прадпрыемстваў, нас вельмі радуе", - падкрэсліў намеснік міністра.

Таксама Васіль Будкевіч адзначыў новыя формы работы з пакупнікамі, якія прапануюць гандлёвыя аб`екты. "Гэта вельмі важна, калі ёсць пэўная сістэма скідак, бонусаў, праводзяцца латарэі для таго, каб падтрымаць і прывабіць кліента", - лічыць ён.

Так, у мэтах аказання падтрымкі насельніцтву гандлёвыя арганізацыі праводзяць розныя акцыі сацыяльнай накіраванасці, якія прадугледжваюць продаж тавараў школьнага асартыменту ў растэрміноўку і крэдыт, прадастаўленне скідак шматдзетным сем`ям, сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, адзінокім маці і іншым ільготным катэгорыям. Па рэкамендацыі Міністэрства гандлю прымяняюцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі, дзякуючы чаму зніжаюцца цэны. Таксама пры куплі тавараў школьнага асартыменту ўручаюць падарункі і прызы.

"Вытворцы ўсё больш і больш прыслухоўваюцца не толькі да меркавання прафесіяналаў, але і да нас, так скажам, не спецыялістаў. Мы гаворым пра тое, што павінна быць больш натуральных тканін, што трэба разнастаіць колеравую гаму. Пры гэтым хачу адзначыць сапраўды вялікае прапанаванне, прычым не толькі ў дзяржаўным гандлі, але і ў цэлым", - адзначыў Васіль Будкевіч.

Усяго ў гэтым годзе асартыментныя калекцыі адзення для дзяўчынак налічваюць больш як 260 мадэлей (камплекты і сарафаны, сукенкі, штаны і спадніцы, пінжакі і камізэлькі), для хлопчыкаў - 220 мадэлей (касцюмы і камплекты, пінжакі і камізэлькі, штаны і кашулі).

20 жніўня 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2014
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1636
 
Ключевые слова:
Учебный год Школьная форма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме