https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сістэма прафтэхадукацыі Беларусі садзейнічае эфектыўнаму развіццю прамысловага патэнцыялу


Такое меркаванне выказаў 1 кастрычніка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 75-годдзю сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПТА) Беларусі, старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Забела.
"Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі - адзін з важных складнікаў усяго нашага прамысловага патэнцыялу. Яна дае магчымасць эканоміцы дынамічна развівацца, ствараць сучасныя прадпрыемствы і самае галоўнае - напаўняць іх жывой сілай - кадрамі. Беларусь не мае ўсіх элементаў табліцы Мендзялеева, але яна мае значна большае - прафесійна падрыхтаваныя кадры", - дадаў Аляксандр Забела.

У якасці прыкладу старшыня канцэрна прывёў цукровую галіну, якая прызнана адной з самых дынамічных у развіцці на постсавецкай прасторы. "Мы з`яўляемся кузняй кадраў для ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву са Слуцкім прафесійна-тэхнічным каледжам", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Аляксандра Забелы, калегі з постсавецкай прасторы з зайздрасцю сёння глядзяць на Беларусь, якая дзякуючы мудрай палітыцы кіраўніка дзяржавы захавала ўнікальную сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Старшыня канцэрна таксама адзначыў, што заводы канцэрна гатовы аказваць пасільны фінансавы ўдзел у развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.

1 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2015
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1240
 
Ключевые слова:
Профтехобразование Слуцак Белгоспищепром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме