https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паспяховасць бізнэсу залежыць... ад школьнага настаўніка


Як вядома, у 2013 годзе павінен стартаваць эксперымент па ўкараненні новай мадэлі фінансавання агульнай сярэдняй адукацыі на падставе нарматыву бюджэтнай забяспечанасці на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца.

"Суадносіны колькасці настаўнікаў да колькасці вучняў у Беларусі — адны з самых нерацыянальных у Еўропе, — аб гэтым заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, адказваючы на прэс-канферэнцыі на пытанне журналіста "Звязды". — І калі вымяраць эфектыўнасць дзейнасці адукацыйнай галіны эканамічнымі катэгорыямі, то яна ў нашай краіне таксама вельмі нізкая. Таму сёння востра стаіць пытанне, як яе павысіць"

— Я спадзяюся, што ў эксперыменце будуць задзейнічаны не толькі асобныя ўстановы, але і ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы горада Баранавічы. І я веру, што гэты эксперымент пакажа вялікую зацікаўленасць у яго канчатковых выніках як саміх устаноў адукацыі, іх кіраўнікоў, так і педагогаў, бацькоў, — падкрэсліў Сяргей Маскевіч. — Спадзяюся, што пры новай сістэме фінансавання будуць практыкавацца зусім іншыя падыходы пры фарміраванні педагагічных калектываў. І кіраўнік установы ўжо не будзе браць на работу любога выпускніка педагагічнай ВНУ, а будзе запрашаць да сябе толькі тых, хто сапраўды гэтай школе падыходзіць, будзе даражыць настаўнікамі-пенсіянерамі, калі праца вопытных педагогаў будзе запатрабавана вучнямі і іх бацькамі.

Сёння мы выпускаем на рынак працы штогод 6 тысяч маладых педагогаў. Але навошта нам выпадковыя людзі ў педагагічных ВНУ, якія прыходзяць туды толькі дзеля атрымання дыплома? Магчыма, нам хапіла б і 4 тысяч маладых педагогаў, але такіх, якія выбіраюць педагагічную спецыяльнасць мэтанакіравана і не збіраюцца праз два-тры гады пакідаць галіну, высокакваліфікаваных і матываваных на работу з дзецьмі. Мяркую, што калі будзе прынята новая рэдакцыя "Правілаў прыёму ў ВНУ" і школьныя медалісты, а таксама прызёры абласных алімпіяд змогуць паступаць на мэтавую падрыхтоўку на педагагічныя спецыяльнасці ўвогуле без здачы цэнтралізаванага тэсціравання, то гэта дазволіць нам істотна палепшыць якасны склад студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў.

У якасці аднаго з рэзерваў падтрымкі сістэмы адукацыі Сяргей Маскевіч назваў дапамогу рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій.

— Кіраўнікі кампаній і карпарацый разумеюць, што паспяховасць іх бізнэсу вызначаецца сёння тымі, хто сядзіць за камп`ютарамі, заўтра яна будзе вызначацца тымі, хто навучаецца сёння ў ВНУ, а паслязаўтра — тымі, хто яшчэ навучаецца ў школе. Прасцей кажучы, менавіта школьныя настаўнікі фізікі і матэматыкі стануць тымі людзьмі, якія будуць забяспечваць іх фінансавы поспех у зусім недалёкай будучыні...

Надзея Нікалаева
Звязда, 28 снежня 2012

 
Дата публикации:28.12.2012
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1978
 
Ключевые слова:
Эксперимент Среднее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме