https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 53 тыс. маладых спецыялістаў атрымаюць першае рабочае месца


Больш як 53 тыс. маладых спецыялістаў - выпускнікоў ВНУ і каледжаў - атрымаюць сваё першае рабочае месца, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Новымі кадрамі папоўняцца арганізацыі і прадпрыемствы краіны ў жніўні. Працу на першым рабочым месцы пачнуць амаль 16,7 тыс. маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

"Выпускнікі ВНУ, каледжаў прыйдуць на свае першыя рабочыя месцы. На практыцы ім давядзецца ўспомніць усё тое, чаму яны доўга і ўпарта вучыліся. Колькасць спецыялістаў і рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія вучыліся на бюджэце, склала 18 тыс. чалавек. Колькасць рабочых або служачых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, якія вучыліся за кошт сродкаў бюджэту і якім прадастаўлена месца працы па размеркаванні, - 18,8 тыс. чалавек", - праінфармавалі ў Мінадукацыі.

24 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2023
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
Молодые специалисты Распределение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме