https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навукоўцы БДУ ўдасканалілі камп’ютарную праграму для вызначэння генетычных парушэнняў у чалавека


Сёння ва ўсім свеце актыўна развіваецца малекулярная біялогія, а навукоўцы працуюць над вывучэннем генетычных захворванняў, каб знайсці больш эфектыўныя спосабы іх лячэння.
Спецыялісты БДУ распрацавалі камп’ютарную праграму для даследавання малекул РНК чалавека і іх аўтаматычнага апісання.

Праграмны пакет пад назвай «ORFhunteR» дазваляе аператыўна правесці аналіз малекулярна-генетычных дадзеных і ў аўтаматычным рэжыме вызначыць генетычную інфармацыю малекул РНК з падрабязным яе апісаннем. Атрыманыя дадзеныя пашыраюць магчымасці навукоўцаў у правядзенні фундаментальных даследаванняў, дапамагаюць у дыягностыцы генетычных парушэнняў, а таксама могуць быць скарыстаныя для распрацоўкі больш дакладных прагнозаў працякання захворвання і выбару эфектыўнага лячэння.

Спецыялістамі сёння выкарыстоўваюцца камерцыйныя ці агульнадаступныя камп’ютарныя праграмы, арыентаваныя на працу з адзінкавымі малекуламі РНК. Такія рэсурсы не дазваляюць атрымаць поўную інфармацыю. У адрозненне ад гэтых аналагаў праект вучоных БДУ дазваляе хутка апрацаваць да некалькіх тысяч малекул РНК адначасова, што важна для атрымання дэталёвай і структураванай інфармацыі.

Праграмны пакет «ORFhunteR» даступны для выкарыстання спецыялістамі з любой краіны, бо ён прадстаўлены ў маштабным FLOSS-праекце па біяінфарматыцы Bioconductor, які з’яўляецца прызнаным сусветным лідарам у гэтым сегменце. Трэба адзначыць, што гэта першая распрацоўка па біяінфарматыцы беларускіх вучоных, зарэгістраваная на платформе такога ўзроўню.

У перспектыве праграмны пакет «ORFhunteR» можа быць укаранёны ў навукова-даследчых цэнтрах і арганізацыях, якія займаюцца рашэннем задач біяінфарматыкі і малекулярнай біялогіі, а таксама стаць карысным для развіцця персаніфікаванай медыцыны.

У каманду распрацоўшчыкаў БДУ ўвайшлі дацэнт кафедры генетыкі біялагічнага факультэта Васіль Грынёў, загадчык кафедры сістэмнага аналізу і камп’ютарнага мадэлявання факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій Віктар Скакун, дацэнт Мікалай Яцкоў і асістэнт гэтай жа кафедры Марына Чэпелева.

Надзея Нікалаева
Звязда, 4 красавіка 2022
 
Дата публикации:04.04.2022
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:641
 
Ключевые слова:
Исследования Генетика Молекулярная биология Программирование Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме