https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выкладчыка гуртка з Гродна за ўжыванне наркотыкаў разам з вучнямі прысудзілі да 8 гадоў


Выкладчыка гуртка з Гродна, які схіляў вучняў да наркотыкаў, прысудзілі да васьмі гадоў калоніі, піша прэс-служба Гродзенскага абласнога суда.
Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.328, ч.2 арт.331, ч.1 арт.332 (незаконнае захоўванне і набыццё наркотыкаў, у тым ліку з мэтай збыту, а таксама схіленне да спажывання наркотыкаў непаўналетняга і прадастаўленне памяшканняў для спажывання наркатычных сродкаў) КК. Мужчына атрымаў восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 250 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

Як паведамлялася, мужчына арандаваў ў цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў гурток па робататэхніцы, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. Аператыўнікам стала вядома, што акрамя навучання дзяцей праграмаванню і мадэляванню робатаў разам з некаторымі вучнямі кіраўнік гуртка ужывае наркотыкі. Гэтая інфармацыя пацвердзілася.

Акрамя таго, у доме і на працоўным месцы мужчыны выяўлена рэчыва расліннага паходжання, якое згодна з заключэннем эксперта з`яўляецца небяспечным наркотыкам - марыхуанай. Устаноўлена, што выкладчык дзяліўся ёю з трыма непаўналетнімі 14-16 гадоў. Ён быў затрыманы як раз падчас курэння марыхуаны з адным з іх у памяшканні, дзе праводзіў заняткі.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Звязда, 4 траўня 2020
 
Дата публикации:04.05.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:451
 
Ключевые слова:
Гродна Наркотики Марихуана Криминал Робототехника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме