https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады Беларусі хочуць узмацніць кантроль за размеркаваннем выпускнікоў


Мінадукацыі прапануе прымаць "вычарпальныя меры па спагнанні сродкаў" з тых, хто ўхіляецца ад размеркавання.
Кантроль за выпускнікамі ВНУ і ССНУ, якія ўхіляюцца ад размеркавання, хочуць узмацніць у Беларусі, адпаведны ліст Мінадукацыі быў накіраваны ў аблвыканкамы, асацыяцыю наймальнікаў і шэраг іншых арганізацый.

Ліст за подпісам першага намесніка міністра адукацыі Ірыны Старавойтавай накіраваны падпарадкаваным ураду арганізацыям, абласным выканкамам, Нацыянальнай акадэміі навук, асацыяцыі наймальнікаў, а таксама саветам кіраўнікоў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Дрэнна працуюць з заказчыкамі кадраў

Старавойтава ў лісце нагадвае пра адно з даручэнняў Саўміна: досыць вялікая колькасць выпускнікоў- "адмоўнікаў" сведчыць аб "недастатковай рабоце ўстаноў адукацыі з самімі выпускнікамі і заказчыкамі кадраў, а таксама аб невыкананні ў поўным аб`ёме замовы на падрыхтоўку кадраў".

У сувязі з гэтым у Мінадукацыі запатрабавалі "дэталёва разабрацца па кожным факце непрыбыцця выпускніка да месца працы", а таксама "прыняць вычарпальныя меры па спагнанні сродкаў, затрачаных на яго навучанне".

Таксама да 15 лістапада ведамства чакае прапаноў па выпрацоўцы мер па выключэнні фактаў "неабгрунтаванага непрыбыцця да месца працы" выпускнікоў у далейшым.

Новая сістэма адукацыі?

Старавойтава таксама папрасіла адрасатаў ліста вывучыць нямецкі досвед з укараненнем дуальнай сістэмы адукацыі, а таксама пазначыць арганізацыі, якія былі б у ім зацікаўленыя.

Як растлумачылі ў Мінадукацыі, пры дуальнай адукацыі студэнты атрымліваюць тэарэтычныя веды ва ўніверсітэце (або ССНУ), а практычныя - на працоўным месцы. Пры гэтым усё навучанне аплачваецца прадпрыемствам, а навучэнцы з першага дня атрымліваюць зарплату.

У Германіі, адзначылі ў ведамстве, школьнікі падаюць заяўкі на падобную праграму навучання за год да паступлення. Усяго ў ФРГ дзейнічаюць каля паўтары тысячы дуальных праграм вышэйшай адукацыі. Падобную практыку падумваюць прымяніць і ў Беларусі. Аднак гатовыя ў Мінадукацыі і да іншых прапаноў.

"Акрамя таго, просім падаць прапановы па механізмах прыцягнення арганізацый - заказчыкаў кадраў, незалежна ад формы ўласнасці, да ўдзелу ў суфінансаванні падрыхтоўкі кадраў, а таксама механізмаў стымулявання арганізацый на інвеставанне сродкаў у падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, рабочых, служачых, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі", - гаворыцца ў лісце.

Хоць ведамства і ўзялося за вырашэнне праблемы з вялікай колькасцю "адмоўнікаў", хуткіх зменаў чакаць наўрад ці атрымаецца: ужо ў рамках дзеючага заканадаўства ўлады змогуць запатрабаваць з іх затрачаныя на навучанне сродкі. Укараненне ж дуальнай сістэмы запатрабуе карэкціровак у заканадаўстве, што зойме некаторы час.

Мінск, 12 лістапада 2018
Sputnik
 
Дата публикации:12.11.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:695
 
Ключевые слова:
Распределение Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме