https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завочнае навучанне ў Беларусі можа стаць у асноўным платным


Адпаведная прапанова абмяркоўвалася ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм`ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.
"Абмяркоўвалі пытанні завочнага навучання. Дзяржаўная камісія ўнесла прапанову, што завочнае навучанне ў асноўным павінна быць платнае. Для выпускнікоў сярэдніх школ - толькі праз год стажу работы, каб выпускнік меў навыкі і разумеў, на каго ён ідзе, каб нейкая спецыяльнасць ужо была выбрана. Па некаторых спецыяльнасцях завочнае навучанне можа быць таксама на бюджэтнай форме", - расказаў Васіль Жарко па выніках сустрэчы.

Віцэ-прэм`ер адзначыў розніцу ва ўзроўні падрыхтоўкі на дзённым і завочным аддзяленнях.

"На завочнае аддзяленне, я лічу, павінны ісці свядома тыя, хто прайшоў ступені або ПТВ, або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, каледжа", - растлумачыў ён.

15 жніўня 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2017
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1138
 
Ключевые слова:
Заочное обучение Платное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме