https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства адукацыі зацвердзіла новыя цэны на школьныя падручнікі


Міністэрства адукацыі зацвердзіла новыя цэны на школьныя падручнікі ў 2017/2018 навучальным годзе.
Згодна з пастановай Мінадукацыі, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, кошт усяго камплекта з 11 падручнікаў для першага класа складае 16,49 рубля, для другога класа —19,52 рубля (11 падручнікаў), для трэцяга класа — 21,96 рубля (13 падручнікаў), для чацвёртага класа — 13,4 рубля (12 падручнікаў), для пятага класа — 24,02 рубля (16 падручнікаў), для шостага класа — 26,64 рубля (13 падручнікаў), для сёмага класа — 40,57 рубля (14 падручнікаў), для восьмага класа — 17,59 рубля (14 падручнікаў), для дзявятага класа — 16,06 рубля (16 падручнікаў), для дзясятага класа — 22,17 рубля (15 падручнікаў), для адзінаццатага класа — 27,97 рубля (16 падручнікаў).

Пастанова Саўміна ад 24 чэрвеня 2011 года № 839 прадугледжвае, што плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі асобамі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі за I—XI класы спаганяецца ў памеры 50% кошту адпаведных камплектаў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Аплаціць карыстанне школьнымі падручнікамі і дапаможнікамі трэба да 1 кастрычніка.

Для дзяцей са шматдзетных сем`яў прадугледжана 50-працэтная скідка, а школьнікі з сацыяльна неабароненых сем`яў падручнікі атрымаюць бясплатна.

На пасяджэнні Рэспубліканскага педсавета 24 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што новыя падручнікі па ўсіх прадметах будуць падрыхтаваны да 1 верасня 2019 года. "Аснова школьнага навучання — добры падручнік. Гэта тое, што шмат у чым вызначае якасць ведаў вучняў. Нагадваю, галоўнае патрабаванне — змест навучальнага матэрыялу павінен быць аптымальным па аб`ёме, інфармацыі і яе глыбіні. Да 1 верасня 2019 года мы будзем мець новыя падручнікі", — сказаў Лукашэнка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2017
 
Дата публикации:26.08.2017
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:1081
 
Ключевые слова:
Школьные учебники Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме