https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэзідэнтам "БелБіяграда" прадаставяць падатковыя паслабленні


Аб гэтым паведаміў 21-га снежня старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Рэзідэнтам Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка "БелБіяград" прадаставяць падатковыя паслабленні.

"Мы будзем ствараць вялікі нацыянальны парк, дзе будуць не толькі праводзіцца фундаментальныя даследаванні, але і выконвацца прыкладныя распрацоўкі, стварацца навукаёмістыя інавацыйныя вытворчасці. Для гэтага спатрэбіцца прыцягваць інвестыцыі, у тым ліку замежныя. Усё гэта мы сёння разглядалі, і прынята станоўчае рашэнне", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён растлумачыў, што дэ-факта "БелБіяград" ужо існуе, але без дзяржаўных прэферэнцый. Распрацаваны праект указа, які прадугледжвае ўвядзенне ў навукова-тэхналагічным парку асаблівага парадку падатковага рэжыму. У прыватнасці, прапануецца знізіць падаткі на нерухомую маёмасць, зямлю, прыбытак.

"Гэтыя прэферэнцыі вельмі патрэбны для таго, каб зацікавіць замежных інвестараў", - звярнуў увагу кіраўнік НАН. Паводле яго слоў, Акадэмія навук мае шмат напрацовак, якія трэба ўкараняць у вытворчасць, аднак для гэтага неабходны інвестыцыі.

"Таму "БелБіяград" прадугледжвае стварэнне ўмоў для прыцягнення інвестыцый. Мы не ставім задачу прыцягнення бюджэтных сродкаў, яны павінны быць пазабюджэтныя. Могуць быць і нацыянальныя інвестары, але ў большай меры мы арыентуемся на прыцягненне замежных інвестыцый, - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН. - Мы будзем ствараць навукаёмістыя вытворчасці. У залежнасці ад напрамкаў дзейнасці яны будуць малатанажнымі або буйнатанажнымі. Там вучоныя змогуць рэалізаваць свае ідэі, распрацоўкі. Гэта вельмі важна".

"БелБіяград" размесціцца ў Мінску на базе Акадэмгарадка, які знаходзіцца недалёка ад Парка высокіх тэхналогій. У цэлым іх дзейнасць будзе крыху падобная.

"Гэта прыкладна тыя ж самыя ўмовы і прэферэнцыі, але адрозненне ў тым, што Парк высокіх тэхналогій - гэта камп`ютар, стол і мазгі. А нам трэба вырабіць інавацыйную прадукцыю і прадаць яе, атрымаць прыбытак. Гэта матэрыяльны прадукт", - рэзюмаваў Уладзімір Гусакоў.

Ён расказаў, што на нарадзе Аляксандр Лукашэнка дэталёва цікавіўся, наколькі гэты праект запатрабаваны жыццём і што ён дасць для развіцця навукі і эканомікі. Выслухаўшы дакладчыкаў, кіраўнік дзяржавы падтрымаў ідэю і агульныя падыходы па стварэнні "БелБіяграда", у цэлым адобрыўшы праект указа. Разам з тым ён даручыў у бліжэйшы час падрыхтаваць для яго падрабязную інфармацыю аб тым, як будзе арганізавана дзейнасць навукова-тэхналагічнага парка.

21 снежня 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.12.2017
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:881
 
Ключевые слова:
БелБиоград Технологии Инновации Преференции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме