Курс валютпокупкапродажа
USD364.41366.83
EUR419.38422.86
RUR5.555.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


У Беларусі прыняты ўказ аб падаткаабкладанні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 29 "Аб падаткаабкладанні", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У мэтах забеспячэння рэальнай стабільнасці падатковага заканадаўства, а таксама ў мэтах развіцця прынятага ў 2017 годзе практычна для ўсіх сфер вядзення бізнесу блока заканадаўчых актаў, прадаўжэння практычнай работы па падтрымцы дзелавой ініцыятывы кіраўніком дзяржавы вырашана чарговыя карэкціроўкі Падатковага кодэкса на 2018 год не ажыццяўляць.

Асноўная мэта ўказа - забяспечыць напаўненне даходнай часткі бюджэту 2018 года. У сувязі з гэтым у дакуменце праіндэксаваны стаўкі падаткаў, устаноўленыя ў рублях.

Адначасова праіндэксаваны вылікі і льготы па падаходным падатку. Значна (на 20 працэнтаў) павялічаны крытэрыі прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

Акрамя таго, зацверджаны шэраг норм, накіраваных на лібералізацыю і спрашчэнне парадку прымянення асобных палажэнняў падатковага заканадаўства.

У прыватнасці, прадастаўлена магчымасць выканання падатковых абавязацельстваў плацельшчыка іншымі асобамі. Гэта дасць права заснавальнікам, уласнікам выконваць падатковыя абавязацельствы за плацельшчыкаў, якія маюць фінансавыя цяжкасці.

У сваю чаргу плацельшчыку гэта дасць магчымасць пазбегнуць адцягнення абаротных сродкаў на выплату пеняў за нясвоечасовае выкананне падатковых абавязацельстваў.

Для падатковага органа ўведзены абавязак па інфармаванні дэбітора плацельшчыка аб прынятым рашэнні аб спагнанні з яго падатку (пошліны).

У выпадку прадстаўлення плацельшчыкам-контрагентам недакладнай інфармацыі аб наяўнасці такой дэбіторскай запазычанасці, падатковы орган абавязаны вярнуць дэбітору плацельшчыка спагнаную з яго суму.

Адменены абавязак па стварэнні і выстаўленні электронных рахункаў-фактур па аперацыях, пры ажыццяўленні якіх адсутнічае аб`ект падаткаабкладання або прадугледжана вызваленне ад ПДВ пры ўвозе тавараў у Рэспубліку Беларусь.

Павялічаны на 10 дзён агульныя тэрміны іх накіравання на Партал па аперацыях, пры ажыццяўленні якіх не патрабуецца выстаўленне такіх дакументаў пакупнікам.

Устаноўлены таксама адзіны парадак адлюстравання курсавых і сумавых розніц у бухгалтарскім і падатковым уліку пры разліку падатковай базы па ПДВ, падатку на прыбытак і адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Для замежных арганізацый, якія аказваюць фізічным асобам паслугі ў электроннай форме, спрошчаны парадак вылічэння і выплаты ПДВ і падачы заявы для пастаноўкі на падатковы ўлік.

Акрамя таго, прадаўжаецца магчымасць прымянення нулявой стаўкі ПДВ на работы па рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў, зарэгістраваных у замежных дзяржавах.

Указ "Аб падаткаабкладанні" будзе дзейнічаць на працягу 2018 года.

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы да 1 верасня 2018 года ўрадам будуць падрыхтаваны комплексныя карэкціроўкі Падатковага кодэкса з уступленнем іх у сілу з 1 студзеня 2019 года.

Абноўлены Падатковы кодэкс павінен забяспечыць рэальную стабільнасць падатковага заканадаўства, не дапускаючы яго змяненняў часцей, чым раз у тры гады.

Ураду пастаўлена задача пры падрыхтоўцы кодэкса выключыць любую няўзгодненасць прававых прадпісанняў падатковага заканадаўства, забяспечыць яго прастату і зразумеласць, а галоўнае - надаць яму характар, які стымулюе эканамічную дзейнасць.

26 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2018
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Налогообложение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме