https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларускія суды з 1 студзеня 2020 года пераходзяць на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў


Аб гэтым паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам.
"Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць зняты", - сказаў Валянцін Сукала.

Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць адыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваны, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць па іх заўваг і спрэчак.

"І самі працэсы будуць праходзіць зусім у іншым рэжыме - рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для правядзення судовых працэсаў", - дадаў старшыня Вярхоўнага суда.

20 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2019
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:46
 
Ключевые слова:
Цифровизация Видеозапись
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме