https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануюць прыняць закон, аналагічны еўрапейскаму GDPR


Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка, з якім ён выступіў на 5-й Сусветнай канферэнцыі па пытаннях інтэрнэту ва Учжэне (Кітай).
Закон "Аб персанальных даных" плануюць прыняць у першай палавіне 2019 года. 

Гэты дакумент накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і свабод фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных даных, уніфікацыю ўмоў і парадку работы з персанальнымі данымі ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага права, замацаванне правоў суб`ектаў персанальных даных і абавязкаў дзяржорганаў, юрыдычных і фізічных асоб у сферы работы з імі.

"Праектам закона прадугледжаны дадатковыя гарантыі ад самавольнага і бескантрольнага збору, захоўвання, выкарыстання, іншай апрацоўкі, распаўсюджвання і прадастаўлення персанальных даных фізасоб", - гаворыцца ў дакладзе, размешчаным на сайце Генпракуратуры.

Як адзначыў Аляксандр Канюк, інтэрнэт і лічбавае асяроддзе адкрываюць зусім новыя магчымасці для ўзаемадзеяння і развіцця. Грамадзянін павінен мець магчымасць вызначыць, каму і ў якім аб`ёме ён перадае свае персанальныя даныя, дазволіць або забараніць іх перадачу трэцім асобам, ведаць, дзе і ў якім аб`ёме захоўваюцца яго персанальныя даныя, мець магчымасць патрабаваць іх выдалення.

Разам з тым, калі асобны грамадзянін мае права адмовіцца ад абароны персанальных даных, то грамадства ў цэлым такога права не мае. "Прыняцце дзяржавай права грамадзян на лічбавае самавызначэнне дазваляе дасягнуць кампрамісу паміж прыватным і грамадскім інтарэсам, выбудаваць прававое рэгуляванне, якое здольна забяспечыць эфектыўную абарону прыватных і грамадскіх інтарэсаў і пры гэтым не з`яўляцца тормазам для лічбавага прагрэсу", - упэўнены генпракурор.

Гэта канцэпцыя пакладзена ў аснову праекта Закона Беларусі "Аб персанальных даных", прыняцце якога плануецца ў першай палавіне 2019 года.

Паводле слоў Аляксандра Канюка, укараненне лічбавых тэлекамунікацыйных тэхналогій, "Інтэрнэту рэчаў", "Прамысловага інтэрнэту рэчаў", тэлемедыцыны, выкарыстанне воблачных сэрвісаў далі магчымасць вывесці развіццё грамадства і якасць жыцця грамадзян на новы ўзровень. Аднак глабальная лічбавізацыя мае і адваротны бок. Прыватная сфера няўмольна звужаецца, і менавіта гэта выклікае найбольшую трывогу.

За студзень-верасень у Беларусі з лакальнымі пагрозамі на сваіх лічбавых устройствах сутыкнуліся 51 працэнт карыстальнікаў, 42 працэнты зведалі кібератакі ў інтэрнэце. З 1 424 да 1 976 узрасла колькасць выяўленых банкаўскіх "траянцаў". Гэта сведчыць аб тым, што персанальныя даныя сталі фактычна абавязковым інструментам у руках злачынцаў, з дапамогай якога ўчыняюцца злачынствы.

Гэтыя пагрозы патрабуюць удзелу дзяржавы як рэгулятара ў пытаннях забеспячэння абароны персанальных даных. Прававое рэгуляванне ў гэтай сферы павінна, з аднаго боку, нівеліраваць усе пагрозы і адначасова стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця ІТ-бізнесу. Як адзначыў Аляксандр Канюк, досвед Беларусі ў гэтым напрамку заслугоўвае пэўнай увагі. Прэферэнцыі рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій прадугледжваюць павышаныя патрабаванні да забеспячэння пытанняў кібербяспекі, у тым ліку звязаных з апрацоўкай і захоўваннем персанальных даных. Неадпаведнасць стандартам ПВТ у гэтай сферы не дазваляе стаць яго рэзідэнтам і працаваць у такіх спрыяльных умовах.

Беларусь сёння ўваходзіць у сусветны топ-5 краін па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва. Пры гэтым рэспубліка ні разу не станавілася аб`ектам скандалаў, звязаных з праблемамі гарантавання бяспекі персанальных даных.

Звязда, 18 лістапада 2018
 
Дата публикации:18.11.2018
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:820
 
Ключевые слова:
Кибербезопасность Персональные данные Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме