https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падпісаны ўказ аб мерах па стымуляванні выкарыстання ў Беларусі электрамабіляў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ нумар 273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў".

Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры.

У прыватнасці, прадугледжана вызваленне ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху; падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі зарадных устройстваў, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны.

Дзяржаўным аператарам па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выступіць РУП "ВА "Беларуснафта", якое забяспечыць распрацоўку і рэалізацыю адпаведнай праграмы.

10 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2018
Тематика:Транспорт, Законодательство
Просмотров:657
 
Ключевые слова:
Электромобиль Энергетика Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме