https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падпісаны ўказ Прэзідэнта па ўдасканаленні дзяржаўнай палітыкі ў аграрнай сферы


Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў указ № 50, якім удасканальваецца дзяржаўная палітыка ў аграрнай сферы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 17 ліпеня 2014 года № 347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы", дапаўняючы яго пералікамі мерапрыемстваў у аграпрамысловым комплексе, якія могуць фінансавацца за кошт рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Гэтыя пералікі да цяперашняга часу штогод вызначаліся дадаткамі да закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год.

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання (па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў) і аблвыканкамам даецца права зацвярджаць парадкі выкарыстання бюджэтных сродкаў у межах фінансавання дзяржаўных праграм у аграпрамысловым комплексе не на адзін год, а на працягу ўсяго тэрміну іх рэалізацыі.

Аблсельгасхарчы і райсельгасхарчы атрымалі права як выканаўцы мерапрыемстваў дзяржаўных праграм развіцця аграпрамысловага комплексу фінансаваць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту даплаты да заработнай платы маладым спецыялістам, выплаты надбавак да цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, выплаты страхавых узносаў па дагаворах абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельгаскультур, жывёлы і птушкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2018
 
Дата публикации:03.02.2018
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:892
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Бюджет Молодые специалисты Агропромышленный комплекс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме