https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МПЗ Беларусі атрымала права блакаваць электронныя кашалькі грамадзян


Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства па падатках і зборах Беларусі атрымала права прыпыняць аперацыі плацельшчыкаў па іх электронных кашальках.

Адпаведныя змены і дапаўненні ў палажэнне аб Міністэрстве па падатках і зборах уносяцца пастановай Саўміна № 850 ад 15 лістапада.

У адпаведнасці з дакументам, МПЗ дадзена права прыпыняць у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, аперацыі плацельшчыкаў не толькі па іх рахунках, але і па электронных кашальках у банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

У пачатку 2017 года Нацбанк удакладніў і канкрэтызаваў парадак адкрыцця электронных кашалькоў і ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма. У прыватнасці, дазволена накіраванне фізічнымі асобамі плацяжоў у электронныя кашалькі суб`ектаў гаспадарання ў аплату тавараў (работ, паслуг) як шляхам пераводаў грашовых сродкаў, так і электронных грошай. Як лічаць у Нацбанку, гэта будзе стымуляваць рост безнаяўных плацяжоў на ўнутраным рынку і выкарыстанне беларускіх электронных грошай нерэзідэнтамі для аплаты тавараў (работ, паслуг), якія набываюцца ў беларускіх суб`ектаў гаспадарання.

Унесенымі Нацбанкам зменамі ў правілы прадугледжана ідэнтыфікацыя ўладальніка электроннага кашалька без асабістай прысутнасці; прадастаўленне агентам беларускага банка-эмітэнта фізічным асобам адтэрміноўкі аплаты набытых імі электронных грошай; адкрыццё фізічнымі асобамі электронных кашалькоў у сістэмах нерэзідэнтаў не толькі праз беларускі банк-агент, але і непасрэдна ў нерэзiдэнта; папаўненне фізічнымі асобамі электронных кашалькоў у сістэмах нерэзідэнтаў як праз беларускі банк-агент, так і шляхам пералічэння грашовых сродкаў непасрэдна нерэзідэнту.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2017
 
Дата публикации:18.11.2017
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:817
 
Ключевые слова:
Безналичные платежи Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме