https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак


Адпаведны ўказ № 173 падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 сутак для грамадзян КНР, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак.

Гэтыя пашпарты выдаюцца Міністэрствам замежных спраў Кітая, кітайскімі замежнымі ўстановамі, а таксама дэпартаментамі замежных спраў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэйшую, супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых устаноў.

Такое рашэнне накіравана на далейшую актывізацыю дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, перш за ўсё на міжрэгіянальным узроўні, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2017.
 
Дата публикации:19.05.2017
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:880
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме