https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МПЗ вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа, які прадугледжвае легалізацыю анлайн-гульняў


Міністэрства па падатках і зборах вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа прэзідэнта, які прадугледжвае легалізацыю анлайн-гульняў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт.
Як тлумачыць МПЗ, праект распрацаваны ў мэтах рэалізацыі канцэпцыі развіцця гульнявога бізнесу ў Беларусі, зацверджанай пастановай Саўміна ад 12 студзеня 2011 года № 31. Згодна з канцэпцыяй, заключным этапам яе рэалізацыі павінен стаць разгляд пытанняў прававога рэгулявання і ўкаранення новых тэхналогій у сферы гульнявога бізнесу ў частцы арганізацыі ў рэжыме анлайн гульняў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт з унясеннем адпаведных прапаноў ва ўрад Беларусі.

Прадугледжаны ў праекце ўказа механізм легалізацыі азартных анлайн-гульняў выбудоўвае сістэму дзяржрэгулявання такой дзейнасці на падставе ліцэнзавання.

Так, праектам указа прадугледжана, што дзейнасць, звязаную з арганізацыяй і правядзеннем азартных гульняў з дапамогай віртуальнай гульнявой установы, маюць права ажыццяўляць толькі арганізатары азартных гульняў, якія атрымалі ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу са складнікам працы і паслугі "ўтрыманне віртуальнай гульнявой установы".

Прапануецца ўсталяваць ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы, выкананне якіх з`яўляецца абавязковай умовай як для атрымання ліцэнзіі, так і для наступнага ажыццяўлення дзейнасці па ўтрыманні віртуальнай гульнявой установы.

Праектам указа прапануецца ўвесці шэраг складаў адміністрацыйных правапарушэнняў ў сферы гульнявога бізнесу. У прыватнасці мяркуецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці арганізатараў азартных гульняў за невыкананне новых (змененых) патрабаванняў, а таксама запланаваных да замацавання ў палажэннях аб парадку ўтрымання віртуальнай гульнявой установы, казіно, залы гульнявых аўтаматаў, букмекерскай канторы, таталізатара. Права складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях прапануецца даць упаўнаважаным службовым асобам падатковых органаў, органаў КДК.

Прадугледжаныя шэраг іншых нормаў. У прыватнасці, улічваючы спецыфіку дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу (высокія рызыкі ўключэння ў азартныя гульні асобаў, якія не дасягнулі 18 гадоў, фармавання ў фізічных асоб гульнявой залежнасці, якая негатыўна адлюстроўваецца на псіхічным здароўе чалавека і інстытуце сям`і), а таксама міжнародны вопыт, уводзіцца забарона на допуск ў гульнявыя ўстановы (віртуальную гульнявую ўстанову) і (або) да ўдзелу ў азартных гульнях асоб, якія не дасягнулі 21-гадовага ўзросту.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 верасня 2017
 
Дата публикации:13.09.2017
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:812
 
Ключевые слова:
Налоги Интернет Онлайн-игры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме