https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саўмін скаардынаваў парадак работ па праверцы канфіскаванай маёмасці на якасць і бяспеку


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У Беларусі скаардынавана правядзенне работ па праверцы маёмасці, канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы, на якасць і бяспеку. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 677 ад 26 жніўня 2016 года.

Дакументам зацверджаны Палажэнне аб парадку правядзення работ па праверцы канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы маёмасці на якасць і бяспеку, пералік маёмасці, якая падлягае праверцы на якасць і бяспеку, а таксама пералік органаў і ўстаноў, што ажыццяўляюць правядзенне адпаведных работ.

Так, устаноўлена, што рэспубліканскія органы дзяржкіравання вызначаюць пералік паказчыкаў, якія кантралююцца пры выкананні работ па праверцы маёмасці на якасць і бяспеку, і мінімальную колькасць маёмасці, што неабходна для правядзення лабараторных даследаванняў.

Парадак правядзення работ па праверцы маёмасці на якасць і бяспеку ўстанаўлівае працэдуры падачы ўпаўнаважаным органам заяўкі (заявы) на правядзенне гэтых работ, правядзення ідэнтыфікацыі маёмасці і (або) адбору ўзораў для выпрабаванняў, правядзення выпрабаванняў акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыяй (цэнтрам), выдачы заключэння аб адпаведнасці (неадпаведнасці) маёмасці.

Акрамя таго, пастановай таксама ўстаноўлены тэрміны правядзення працэдур, распрацавана форма заключэнняў аб адпаведнасці і неадпаведнасці маёмасці па якасці і бяспецы. Пастанова ўступіла ў сілу з 27 жніўня 2016 года.

29 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.08.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:839
 
Ключевые слова:
Имущество Конфискация Качество Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме