https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Краіны СНД будуць больш цесна супрацоўнічаць у падрыхтоўцы кадраў для барацьбы з тэрарызмам


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла 19 чэрвеня законапраект "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы спецыялістаў антытэрарыстычных падраздзяленняў у навучальных установах кампетэнтных органаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў".
Як растлумачыў, выступаючы сёння ў парламенце, старшыня КДБ Валерый Вакульчык, пагадненне, у прыватнасці, вызначае парадак накіравання спецыялістаў антытэрарыстычных падраздзяленняў на навучанне або перападрыхтоўку ў іншую дзяржаву, якая падпісала гэты дакумент.

Пагадненне прызначана палепшыць якасць падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў антытэрарыстычных падраздзяленняў з улікам спецыялізацыі навучальных устаноў краін СНД. Таксама дакумент стварае ўмовы для дадатковага прыцягнення слухачоў у адпаведныя беларускія навучальныя ўстановы, сярод якіх Інстытут нацбяспекі і Акадэмія МУС.

Акрамя таго, адказваючы на пытанне дэпутата Людмілы Дабрынінай, старшыня КДБ адзначыў, што становішча на паўднёвых граніцах СНД вельмі напружанае. Расце пагроза ісламскага экстрэмізму. Спецслужбы Сярэдняй Азіі практычна кожны дзень сутыкаюцца з праявамі тэрарызму. Гэтыя краіны маюць багаты вопыт у сферы антытэрору. Тое ж самае можна сказаць і аб Арменіі. Супрацоўнікі антытэрарыстычных падраздзяленняў гэтай краіны маюць рэальны вопыт баявых дзеянняў. У сваю чаргу, узровень беларускіх спецслужб у сферы антытэрору таксама даволі высокі.

Пагадненне было падпісана 5 снежня 2012 года ў Ашхабадзе. Яго распрацоўка была прадугледжана Праграмай супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на 2011-2013 гады.

19 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2013
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:2599
 
Ключевые слова:
Терроризм Национальная безопасность Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме