https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінгандаль прапануе даць магчымасць пакупніку вярнуць тавар з інтэрнэт-магазіна на працягу 7 дзён


Пра гэта паведаміла 10сакавіка начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у прэс-цэнтры БЕЛТА.
Мінгандаль прапануе даць магчымасць пакупніку вярнуць тавар, набыты ў інтэрнэт-магазіне, на працягу 7 дзён. Гэта прадугледжана змяненнямі, якія плануецца ўнесці ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў".

"Сёння вядзецца работа Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў сумесна з Мінгандлем і іншымі зацікаўленымі па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у закон" Аб абароне правоў спажыўцоў". У прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне "перыяду ахаладжэння" тавараў пры набыцці з дапамогай інтэрнэту, па пошце і г.д. Прадугледжваецца, што на працягу 7 дзён можна будзе вярнуць любы якасны тавар", - адзначыла Ірына Барышнікава.

Яна растлумачыла, што вярнуць можна будзе нават якасныя складанатэхнічныя тавары, чаго цяпер зрабіць немагчыма. Акрамя таго, Мінгандаль прапануе прадугледзець у законе забарону на змяненне цаны тавару па дагаворы куплі-продажу па ўзорах з моманту ажыццяўлення заказу тавару, а таксама забарону на ўстанаўленне адносна аднаго і таго ж тавару розных цэн у залежнасці ад спосабу іх аплаты - наяўнага або безнаяўнага разліку.

"Мы цяпер у інтэрнэт-магазінах нярэдка сутыкаемся з такімі сітуацыямі, таму больш дакладна хочам у законе прапісаць гэтыя патрабаванні", - сказала начальнік упраўлення. Змяненні ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў" неабходны для прывядзення норм заканадаўства ў адпаведнасць з практыкай узаемаадносін суб`ектаў гаспадарання і спажыўцоў, з міжнароднымі дагаворамі і тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза.

"Вядома, гэту работу мы будзем праводзіць абдумана, каб ні ў якім разе не пагоршыць правы нашых спажыўцоў", - падкрэсліла Ірына Барышнікава. Таксама плануецца ўдакладніць кампетэнцыі дзяржаўных органаў у сферы абароны правоў спажыўцоў.

10 сакавіка 2016 Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2016
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:996
 
Ключевые слова:
Итернет-магазин Возврат товара Права потребителя Мытны саюз Техрегламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме