https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія сенатары адобрылі папраўкі па пытаннях барацьбы з тэрарызмам


Беларускія сенатары 14 чэрвеня на пасяджэнні адобрылі папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях барацьбы з тэрарызмам.
Як адзначыў, прадстаўляючы дакумент, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Ігар Сергяенка, асноўная мэта дакумента - удасканаленне прававога рэгулявання ў сферы процідзеяння дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў, а таксама абароны крытычна важных аб`ектаў.

Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням прывядзення нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з указамі кіраўніка дзяржавы, дынамікай абстаноўкі, а таксама існуючай міжнароднай практыкай.

Паводле слоў Ігара Сергяенкі, законапраектам уводзіцца шэраг змяненняў і дапаўненняў. Напрыклад, прапануецца закон аб барацьбе з тэрарызмам дапоўніць нормай, што ўстанаўлівае ў якасці дадатковай падставы правядзення контртэрарыстычнай аперацыі неабходнасць спынення дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і мінімізацыі яе наступстваў.

Закон аб барацьбе з тэрарызмам дапаўняецца нормай аб дзяржаўным рэагаванні. Пад дзяржрэагаваннем разумеецца рэалізацыя дзяржорганамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі ў межах кампетэнцыі мер па папярэджанні, выяўленні, спыненні актаў тэрарызму дзейнасці тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і мінімізацыі іх наступстваў.

Пры гэтым дзяржаўнае рэагаванне - не проста комплекс мер, а сфарміраваная раней на падставе рашэнняў кіраўніка дзяржавы ўстойлівая сістэма ўзаемадзеяння суб`ектаў барацьбы з тэрарызмам у крызісных сітуацыях.

Ігар Сергяенка адзначыў, што літаральна нядаўна гэта сістэма была выпрабавана ў ходзе правядзення міжведамасных вучэнняў "Кібер-Антытэрор-2016" на адным з аб`ектаў энергетыкі Беларусі з запрашэннем міжнародных спецыялістаў і экспертаў.

"Уключэнне ў закон гэтага тэрміна дасць магчымасць замацаваць і развіваць існуючую практыку арганізацыі і ажыццяўлення сумесных дзеянняў дзяржорганаў у галіне барацьбы з тэрарызмам", - лічыць першы намеснік старшыні КДБ. Паводле яго слоў, законапраект прадугледжвае ўключэнне ў кампетэнцыю Міністэрства абароны ўдзелу ў дзяржаўным рэагаванні.

Гэта падразумявае садзейнічанне Узброеных Сіл ва ўстаноўленых заканадаўствам рамках вырашэнню задач сістэмы рэагавання ў межах існуючых магчымасцей. У першую чаргу, размова ідзе аб выкарыстанні пры неабходнасці ваенна-транспартнай авіяцыі, а таксама выкананні ваеннаслужачымі некаторых іншых вузкіх спецыяльных функцый. Напрыклад, гэта інжынернае забеспячэнне радыяцыйнай або хімічнай аховы.

Ігар Сергяенка адзначыў, што ў гэтым жа кантэксце можа разглядацца дапаўненне закона аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь артыкулам 11, які дае магчымасць прыцягваць Узброеныя Сілы для ўдзелу ва ўзмацненні, ахове крытычна важных аб`ектаў у выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі.

Ігар Сергяенка таксама дадаў, што цяпер КДБ сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі фарміруе пералік крытычна важных аб`ектаў на тэрыторыі Беларусі. У гэтай рабоце прымаюць удзел усе аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.

Акрамя таго, папраўкі прадугледжваюць змяненні і дапаўненні ў артыкул 18 закона аб барацьбе з тэрарызмам, замацаваўшы ў якасці катэгорыі сацыяльна рэабілітуемых асоб пацярпелых не толькі ў выніку акта тэрарызму, але і ў выніку дзейнасці тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў, а таксама ў ходзе іх спынення.

14 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2016
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:951
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Терроризм Вооружённые силы Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме