https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускіх чыноўнікаў абавязалі здаваць дзяржаве ўсю маёмасць і падарункі, атрыманне якіх звязанае з выкананнем імі службовых абавязкаў


Гэта прадугледжана пастановай урада № 45 ад 22 студзеня, якое 27 студзеня апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савет міністраў Беларусі зацвердзіў парадак здачы, уліку, захоўвання, ацэнкі і рэалізацыі маёмасці, у тым ліку падарункаў, атрыманых дзяржслужачымі з парушэннем устаноўленага заканадаўствам парадку, у сувязі з выкананнем імі сваіх службовых (працоўных) абавязкаў.

Згодна з дакументам дзяржслужачыя і прыраўнаваныя да іх асобы абавязаныя пісьмова ў выглядзе заявы праінфармаваць свае арганізацыі аб усіх выпадках атрымання маёмасці ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў і бязвыплатна здаваць яго па месцы службы (працы).

Заява аб атрыманні маёмасці афармляецца ў адвольнай форме. На працягу трох працоўных дзён яна павінна быць пададзеная ў дзяржорганы, у якіх створаныя спецыяльныя камісіі і падраздзяленні па супрацьдзеянні карупцыі, прадугледжаныя законам "Аб барацьбе з карупцыяй". Да заявы павінны быць прыкладзеныя дакументы, якія пацвярджаюць кошт маёмасці (касавы чэк, таварны чэк, іншы дакумент), калі яны ёсць. 

Упаўнаважаная службовая асоба, якая прыняла заяву, на працягу сямі працоўных дзён з даты рэгістрацыі павінна пісьмова праінфармаваць кіраўніка дзяржоргана аб факце атрымання маёмасці і ўнесці прапанову аб яго далейшым выкарыстанні. 

Пастанова набыла моц 24 студзеня 2016 года разам з абноўленым законам "Аб барацьбе з карупцыяй".

Згодна са звесткамі Генеральнай пракуратуры, у 2015 годзе ў Беларусі ўлічана (прысуды ўвайшлі ў сілу) 1.603 карупцыйныя злачынствы, што на 17% больш, чым у 2014-м. Разам з тым у Індэксе ўспрымання карупцыі Transparency International за 2015 год Беларусь паднялася з 119-га на 107-е месца, падзяліўшы яго з такімі краінамі, як Аргенціна, Кот-д`Івуар, Эквадор і Тога.

БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2016
 
Дата публикации:27.01.2016
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:1151
 
Ключевые слова:
Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме