https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указ нумар 451 "Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з законам Беларусі "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" для далейшага ўдасканалення заканадаўства ў гэтай сферы.

Указам заснавана палажэнне аб органах кіравання пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Яно аб`яднае, канкрэтызуе і дапоўніць цяпер дзеючыя аналагічныя палажэнні аб аб`яднаным аператыўным штабе і камендатуры тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча.

У дакуменце вызначаецца парадак арганізацыі функцыянавання органаў кіравання пры ўвядзенні на ўсёй тэрыторыі краіны або ў яе асобных мясцовасцях надзвычайнага становішча.

23 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2021
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Чрезвычайное положение Оперативный штаб Управление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме