https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка аб беларускім падыходзе да абнаўлення Канстытуцыі: ні ў адной дзяржаве такога працэсу не было


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18-га студзеня на нарадзе расказаў, у чым заключалася яго канцэпцыя ў падыходах да работы над праектам абноўленай Канстытуцыі.
"Мая канцэпцыя заключалася ў тым, што ў цэнтры ўсіх дзеянняў па змяненні Канстытуцыі быў Канстытуцыйны суд. Таму што больш моцных спецыялістаў, чым у Канстытуцыйным судзе (гэта члены Канстытуцыйнага суда, суддзі і тыя спецыялісты, якія там вакол іх працуюць, верцяцца і ў жыцці і іншае), у краіне больш няма. Я не ў крыўду камусьці гэта гавару, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І дадаткова да гэтага былі падключаны нашы спецыялісты. Дапусцім, парламентарыі нашы, старшыні камісій. Гэта таксама нашы спецыялісты - самыя-самыя. Работнікі ў выканаўчых органах улады, Адміністрацыі Прэзідэнта. Мацней спецыялістаў няма. Вось яны ўсе наверсе, якія маюць досвед, веды і гэтак далей".

"Больш таго, была створана рабочая група, куды былі ўключаны аксакалы, якія ведаюць жыццё, прайшлі гэта жыццё, якія могуць аналізаваць і нешта гаварыць. Ну і Канстытуцыйная камісія. Яна разнапланавая. Тут людзі ўсялякія - ад моладзі да сівізны людзі. У чым можна нас папракнуць? Я маю на ўвазе наверсе, якія выпрацоўвалі гэтыя змяненні. Ні ў чым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Далей праект абноўленай Канстытуцыі быў прадстаўлены грамадзянам для ўсенароднага абмеркавання, каб гэты працэс быў абсалютна дэмакратычным.

"Мы прапанавалі народу зрабіць свае высновы, пакрытыкаваць, выказацца. Атрымалі больш за 7 тыс. прапаноў і заўваг - ад зусім смешных да сур`ёзных заўваг. І ўжо вось гэта "кухня" спецыялістаў усё гэта пераварыла, і дзе-нідзе сёння давялося нам унесці дапаўненні ў той праект, які мы прапаноўвалі. І гэта яшчэ не ўсё. Канчатковы праект будзе ўнесены Прэзідэнтам на рэферэндум", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Вось такі працэс - адказны, сур`ёзны. І правільна тут нашы палітолагі заяўляюць: ні ў адной дзяржаве свету такога працэсу не было. І наўрад ці будзе. Ні ў адной. Нават у нашай брацкай Расіі. Мы, выкарыстоўваючы практыку Расіі, зрабілі гэта шырэй, усенародна: калі ласка, стварайце для сябе Канстытуцыю", - рэзюмаваў беларускі лідар.

18 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2022
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:365
 
Ключевые слова:
Крнституция Проект Обсуждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме