https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі змяняецца падлік пенсій па ўзросце — у залежнасці ад стажу працы


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 570 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння".
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакументам прадугледжваецца з 1 студзеня 2015 года для падліку пенсіі па ўзросце за кожны поўны год стажу працы звыш 35 гадоў у мужчын і 30 гадоў у жанчын павелічэнне пенсіі на 1% сярэднямесячнага заробку, але не менш чым на 0,7% сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, што прымяняецца для карэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянера. 

З 1 студзеня 2016 года пенсіі асобам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, павялічваюцца на 0,1%, 0,2%, 0,3%, 0,4%, 0,5% сярэднямесячнага заробку адпаведна за кожны год стажу працы звыш 40 гадоў па 45-ы год уключна ў мужчын і звыш 35 гадоў па 40-ы год уключна ў жанчын. 

Гранічная велічыня сярэдняй заработнай платы, што ўлічваецца пры падліку пенсіі асобам, якія маюць стаж працы 36 гадоў і больш у мужчын і 31 год і больш у жанчын, павялічваецца да пяціразовай. 

Указам таксама прадугледжваецца з 1 студзеня 2015 года павелічэнне мінімальнага стажу працы для прызначэння пенсіі па ўзросце і пенсіі за выслугу гадоў з 10 да 15 гадоў працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. 

Гэта мера не распаўсюджваецца на ўразлівыя катэгорыі грамадзян, для якіх фарміраванне доўгага стажу аб`ектыўна абцяжарана (мнагадзетныя маці, маці інвалідаў з дзяцінства, інваліды з дзяцінства). Для іх захоўваецца мінімальны стаж працы 5 гадоў.

Прадугледжваецца таксама прызначэнне сацыяльнай пенсіі грамадзянам, якія не сфарміравалі мінімальнага працоўнага стажу, неабходнага для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце, не раней дасягнення ўзросту 65 гадоў для мужчын і 60 гадоў для жанчын.

Пры гэтым дзейныя нормы прызначэння сацыяльных пенсій захоўваюцца для сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян — дзяцей-інвалідаў, інвалідаў, у тым ліку інвалідаў з дзяцінства, дзяцей, якія страцілі кармільца. 

Пры падліку працоўнай пенсіі ўводзіцца абавязковае прымяненне звестак аб заработнай плаце, зафіксаваных у сістэме персаніфікаванага ўліку плацельшчыкаў і ўзносаў. 

Павялічваецца гранічная велічыня сярэдняй заработнай платы з чатырохразовай да пяціразовай для выплаты абавязковых страхавых узносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для работадаўцаў і грамадзян, якія працуюць.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2014
 
Дата публикации:08.12.2014
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1649
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Пенсия Рабочий стаж
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме