https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі скарэкціраваны падыходы да ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці рэзідэнтаў СЭЗ


Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў ад 8 студзеня 2015 года № 8, паведаміла прэс-служба ўрада.
У Беларусі скарэкціраваны падыходы да ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон. 

Гэты нарматыўны прававы акт прыняты "з мэтай гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства з нормамі Мытнага саюза і міжнароднымі абавязацельствамі, лібералізацыі заканадаўства аб свабодных эканамічных зонах і павышэння прывабнасці рэжыму СЭЗ для патэнцыяльных інвестараў". 

У адпаведнасці з пастановай, крытэрыямі ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці рэзідэнтаў СЭЗ па-ранейшаму з`яўляюцца прыцягненне інвестыцый у тэрміны і памерах, прадугледжаных у бізнес-планах інвестыцыйных праектаў; ажыццяўленне вытворчай дзейнасці ў адпаведнасці з тэрмінамі, вызначанымі ў бізнес-планах інвестыцыйных праектаў; стварэнне працоўных месцаў у колькасці, вызначанай у бізнес-планах інвестыцыйных праектаў. 

Між тым, згодна з дакументам, да 1 студзеня 2017 года для рэзідэнтаў СЭЗ, зарэгістраваных да 15 студзеня 2015 года, дадатковым крытэрыем ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці з`яўляецца рэалізацыя не менш чым 50% ад агульнага аб`ёму рэалізаваных тавараў (работ, паслуг) за межы Беларусі, іншым рэзідэнтам СЭЗ, якія адносяцца да імпартазамяшчальных у адпаведнасці з пералікам, вызначаным урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам, іншым асобам на ўнутраным рынку (раней — 70%). Для рэзідэнтаў, зарэгістраваных пасля 15 студзеня 2015 года, гэты паказчык адмяняецца наогул. 

Гэты крытэрый быў створаны ў мэтах арыентацыі рэзідэнтаў СЭЗ на працу на экспарт пры адсутнасці агульных норм краін — удзельніц МС у межах МС/АЭП. Іншымі словамі, Беларусь мела ўласнае мытнае заканадаўства, і рашэнне аб мытных ільготах таксама прымалася на нацыянальным узроўні. Цяпер усе мытныя пытанні дзейнасці СЭЗ рэгулююцца нарматыўнай базай МС/АЭП. 

Акрамя таго, у Беларусі больш не прадугледжаны парадак і тэрміны фарміравання памеру статутнага фонду камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі. У сувязі з гэтай пастановай з пераліку крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці рэзідэнтаў СЭЗ выключаны крытэрый аб фарміраванні памеру статутнага фонду ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўствам краіны.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2015
 
Дата публикации:15.01.2015
Тематика:ЕАЭС, Законодательство
Просмотров:1404
 
Ключевые слова:
СЭЗ Таможенные льготы Импортозамещение Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме