https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях павялічваецца ў Беларусі да 200 еўра


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Адпаведны ўказ нумар 360 "Аб перамяшчэнні праз мытную граніцу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 ліпеня.

"У адпаведнасці з указам да 200 еўра павялічваецца норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях і ў адпраўках экспрэс-дастаўкі, агульная вага якіх не перавышае 31 кг", - паведамілі ў прэс-службе.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту прадастаўлена права сумесна з Дзяржпагранкамітэтам і Мінсельгасхарчам вызначаць пералік і колькасць тавараў, якія могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання пры перамяшчэнні праз пункты спрошчанага пропуску, а таксама вызначаць асаблівасці перамяшчэння такіх тавараў.

На службы авіяцыйнай бяспекі ўскладзены абавязак па інфармаванні службовых асоб мытных органаў аб вывазе фізічнымі асобамі забароненых і (або) абмежаваных для перамяшчэння тавараў, выяўленых пры правядзенні такой службай кантролю асоб, якія выязджаюць за межы Беларусі паветраным транспартам.

Перавозчыкам, якія ажыццяўляюць экспрэс-дастаўку адпраўленняў у адрас фізічных асоб, прадастаўлена права праводзіць ад імя такіх фізічных асоб без дадатковых дагаворных адносін мытныя аперацыі адносна тавараў, якія змешчаны ў адпраўленнях, калі такі перавозчык адначасова з`яўляецца мытным прадстаўніком.

ДМК таксама прадастаўлена права вызначаць парадак выдачы дазволу на перадачу часова ўвезеных транспартных сродкаў іншым асобам, чым тыя, якія ўвезлі такія транспартныя сродкі.

"Акрамя таго, урэгуляваны пытанні прадастаўлення забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў адносна ўвозімых тавараў для асабістага карыстання, у частцы ўстанаўлення выпадкаў вяртання ўнесенага забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў, а таксама вызначэння магчымасці вяртання грашовых сродкаў не толькі праз касу мытнага органа наяўнымі грашовымі сродкамі, але і праз структурныя падраздзяленні банка, у тым ліку размешчаныя ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь", - адзначылі ў прэс-службе.

Таксама ўрэгуляваны пытанні часовага захоўвання тавараў для асабістага карыстання, увезеных фізічнымі асобамі, якія перасяляюцца ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства.

22 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2014
Тематика:ЕАЭС, Законодательство
Просмотров:1386
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Граница Таможенные пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме