https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палата ўхваліла закон аб беларусах замежжа


Дзяржаўную палітыку ў дачыненьнях зь беларусамі замежжа будзе вызначаць выключна Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Такая норма закладзеная ў законе «Аб беларусах замежжа», які сёньня прыняты ў першым чытаньні.

Прадстаўляла гэты дакумэнт намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына. Яна сказала, што гэта абсалютна новы для Беларусі закон. "Справа яго падрыхтоўкі ішла не адзін год: ня ўсе пагаджаліся, што такі дакумэнт патрэбны і ня ўсе пагаджаліся зь ягонай канцэпцыяй. Таму, на погляд Міністэрства замежных спраў, гэты дакумэнт досыць кампрамісны. Яго мэта — разьвіваць далейшыя дачыненьні зь людзьмі, якія лічаць сябе нашымі суайчыньнікамі",— сказала Купчына:

«Нам патрэбна новае прававое рэгуляваньне, паколькі пакуль няма адзіных падыходаў, адсутнічае адзіны дзяржаўны орган, які кіраваў бы і каардынаваў бы ўсю працу зь беларусамі замежжа. Цяпер гэтым, акрамя МЗС, займаецца Міністэрства культуры і ўпаўнаважаны па правах рэлігій і нацыянальнасьцяў. Да гэтага часу ў нас няма вызначэньня, хто такі беларус замежжа».

Прыняцьце гэтага закона ў першым чытаньні Алена Купчына назвала гістарычным крокам. Дэпутаты запыталіся ў яе, колькі беларусаў пражывае цяпер за мяжой. Яна адказала, што ёсьць розныя зьвесткі:

«Паводле дадзеных грамадзкіх аб’яднаньняў, гэта 3–3,5 мільёны, паводле зьвестак міністра культуры — 2 мільёны, паводле дадзеных МЗС — 1,5 мільёны, але ў любым выпадку гэта значная лічба,— падкрэсьліла Алена Купчына.— Зараз за мяжой знаходзяцца 220 беларускіх суполак, найбольш вялікія зь іх — у Расеі, Літве, Польшчы, Казахстане, Украіне, ЗША і Канадзе».

Закон прызнае некалькі катэгорый людзей, якія адносяцца да беларусаў замежжа. Па-першае, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі; па-другое, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі і самі альбо іх продкі па прамой лініі нарадзіліся або пражывалі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь; па-трэцяе, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі, ідэнтыфікуюць сябе як беларусы з пункту гледжаньня этнічнай прыналежнасьці да беларускага народу, або мовы, культуры і гістарычных сувязяў, веданьня і захаваньня беларускіх традыцый і звычаяў.

Уладзімер Глод
Радыё Свабода, 22 лістапада 2013
 
Дата публикации:22.11.2013
Тематика:Белорусские центры, Законодательство
Просмотров:1331
 
Ключевые слова:
Беларусы замежжа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме