https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з 2014 года пашыраецца прымяненне льгот сацыяльнага характару па ПДВ


Аб гэтым паведаміла 23 снежня журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Эла Сяліцкая.
У прыватнасці, з 1 студзеня 2014 года льготу па ПДВ пры рэалізацыі сацыяльных паслуг змогуць прымяняць недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання, растлумачыла Эла Сяліцкая. Цяпер льгота ўстаноўлена толькі для дзяржаўных арганізацый. Такім чынам, новаўвядзенне створыць аднолькавыя ўмовы, адзначыла намеснік міністра.

Таксама ўпарадкоўваецца шэраг ільгот па ПДВ. Напрыклад, скасаваны льготы па ПДВ пры рэалізацыі паштовых марак, паштовак і канвертаў, а таксама пры рэалізацыі паслуг паштовай сувязі па перасылцы пісьмовай карэспандэнцыі. Пры гэтым варта адзначыць, што захаваны сацыяльныя льготы, напрыклад, па дастаўцы пенсій, звярнула ўвагу намеснік міністра.

Некаторыя абароты па рэалізацыі выключаны з вызваленых ад ПДВ абаротаў з адначасовым іх уключэннем у абароты, якія не прызнаюцца аб`ектам падаткаабкладання ПДВ.

Напрыклад, гэта датычыцца рэалізацыі каштоўных металаў пры заключэнні дагавора з перапрацоўчай арганізацыяй на пастаўку каштоўных металаў у выглядзе лому i адходаў з абавязацельствам перапрацоўчай арганізацыі па іх перапрацоўцы і пастаўцы атрыманых каштоўных металаў у Дзяржаўны фонд каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі. Наяўнасць такой нормы дасць магчымасць арганізацыям, што здаюць лом i адходы, якiя ў саставе маюць каштоўныя металы, не адлюстроўваць у падатковай дэкларацыі па ПДВ абароты па рэалізацыі каштоўных металаў, атрыманых з лому і адходаў. Як вынік - адсутнасць неабходнасці размяркоўваць агульную суму падатковых вылікаў, што значна спросціць адміністраванне ПДВ.

Новаўвядзенні прадугледжаны законапраектам "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання і адміністрацыйнай адказнасці", адобраным 20 снежня Саветам Рэспублікі.

23 снежня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.12.2013
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:1383
 
Ключевые слова:
Налогообложение Льготы Законодательство Социальные услуги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме