https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У прававое рэгуляванне абароту баявой зброі ўнесены змяненні


У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне парадку абароту баявой зброі, боепрыпасаў да яе і ахоўнай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 79 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ва ўказы нумар 473 "Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброі і боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і нумар 534 "Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці".

У прыватнасці, асобныя нормы, што датычацца абароту зброі і боепрыпасаў, цяпер будуць распаўсюджвацца і на Дзяржаўную фельд`егерскую службу пры Мінсувязі ў парадку, устаноўленым у ваенізаваных арганізацыях. Указам прадугледжваецца захоўванне зброі і боепрыпасаў службы бяспекі БелАЭС у воінскай часці ўнутраных войскаў МУС, "Белтэлекам" выключаецца з ліку арганізацый, маючых права стварэння ваенізаванай аховы.

Акрамя таго, дакументам удакладняецца апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі. Для гэтага ўнесены карэкціроўкі ва ўказ нумар 159 "Аб форменным адзенні і знаках адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".

3 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2021
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:393
 
Ключевые слова:
Оборот боевого оружия Военизированная охрана Боеприпасы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме