https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі дэкрыміналізуюць шэраг злачынстваў


Аб гэтым паведаміла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, каментуючы падрыхтоўку прапаноў па карэктаванні Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
"Што прагучала раней не так акцэнтавана, гэта пытанне, што датычыцца дэкрыміналізацыі шэрага крымінальных злачынстваў. Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях вельмі цесна звязаны з Крымінальным кодэксам - цяпер пяць ужо зусім дакладна будуць дэкрыміналізаваны, напрыклад, самавольнае заняцце зямельных участкаў", - адзначыла Вольга Чупрыс.

Акрамя таго, прадугледжваецца магчымасць спрашчэння даказвання па крымінальным працэсе, калі выкарыстоўваюцца мабільныя запісваючыя ўстройствы.

"Напрыклад, супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць хадзіць са спецыяльнымі запісваючымі ўстройствамі. І няма неабходнасці нешта пацвярджаць, таму што яны зафіксавалі факт адміністрацыйнага правапарушэння, ён запісаны", - растлумачыла Вольга Чупрыс.

20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.04.2020
Тематика:Новости, Законодательство
Просмотров:416
 
Ключевые слова:
Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме