https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МАРГ устанавіў тарыфы на электраэнергію для прыраўнаваных да насельніцтва арганізацый


Адпаведная пастанова ведамства нумар 1 ад 4 студзеня 2020 года 22-га студзеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла новыя тарыфы на электраэнергію, якая адпускаецца прадпрыемствамі ДВА "Белэнерга" арганізацыям на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва. 

Для арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, пратэзна-артапедычных аднаўленчых цэнтраў, рэлігійных арганізацый, садовых і дачных кааператываў устаноўлены тарыф Br0,1901 за 1 кВт.гадз. Такі ж тарыф вызначаны і для стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, дзіцячых вёсак (гарадкоў), а таксама для арганізацый у частцы выкарыстання электраэнергіі на агульнадамавыя патрэбы шматкватэрных жылых дамоў, у тым ліку інтэрнатаў.

Для гаражных кааператываў і кааператываў, якія выкарыстоўваюць аўтамабільныя стаянкі, тарыф складзе Br0,209 за 1 кВт.гадз.

Для арганізацый, якія маюць на балансе высакавольтныя і нізкавольтныя электрычныя сеткі і (або) трансфарматарныя падстанцыі, у частцы выкарыстання электраэнергіі для патрэб насельніцтва тарыф складзе Br0,1811 за 1 кВт.гадз.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

22 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2020
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:508
 
Ключевые слова:
Электроэнергия Тарифы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме